Баршчэўнік
Баршчэ́ўнік[3] (Heracleum) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.
Баршчэўнік | |||||||||||||||||||
Баршчэўнік звычайны (Heracleum sphondylium) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Heracleum L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДвух- або шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым прамастойным галінастым сцяблом вышынёй да 5—6 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае. Кветкі дробныя, белыя, зеленавата-жоўтыя, ружовыя, у складаных парасоніках. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік.
Пашырэнне
правіцьАдрозніваецца каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя — баршчэўнік сібірскі (Heracleum sibiricum), нар. назвы баршаўка, бядрыца, баршч[4] і баршчэўнік звычайны (Heracleum sphondylium); каля 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найбольш вядомы баршчэўнік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi).
Выкарыстанне
правіцьКармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя, харчовыя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Сок большасці відаў, асабліва баршчэўніка Сасноўскага выклікае дэрматыты.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ М. Барэйша (1979)
Літаратура
правіць- Баршчэўнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Бесараб С.В. Заметки фитохимика 2021. БОРЩЕВИК // Хабр — habr.com, 17 сакавіка 2021