Мікалай Іванавіч Аляксееў
Мікалай Іванавіч Аляксееў (17 снежня 1898, Пецярбург — 12 жніўня 1990) — рускі савецкі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1].
Мікалай Іванавіч Аляксееў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1985 (86 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьРана асірацеў, у дзесяць гадоў стаў вучнем, падручным, потым працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбурга, на трыкатажнай фабрыцы «Керстэн» і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 г. прызваны ў армію. На Заходнім фронце быў паранены[2].
Браў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях і грамадзянскай вайне. У 1918—1958 гг. у Савецкай Арміі — прайшоў шлях ад радавога байца да генерал-маёра. Скончыў у 1935 годзе Акадэмічныя курсы вышэйшага каманднага саставу пры Ваенна-інжынернай акадэміі. Удзельнічаў у баях на Хасане[2].
У час Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аддзела кадраў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Пасля звальнення ў запас з пасады начальніка Далёкаўсходняй сувораўскай вучэльні ў 1958 годзе жыў у Мінску[2].
Сябра СП СССР і Беларусі з 1947 года[2].
Памёр 12 жніўня 1990 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3] (П-1, 62/11/2)[4].
Творчасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (1946), «Испытание» (1957), «По зову сердца» (1974) аб стойкасці і мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аповесці пра двойчы Героя Савецкага Саюза І. Д. Чарняхоўскага «Осколком оборванная жизнь» (1978) і інш. У 1960 Бабруйскі вандроўны тэатр паставіў п’есу Аляксеева «Сестра Варвара»[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені, крыжам Грунвальда III класа і медалямі[5]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980)[2].
Зноскі
- ↑ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ а б в г д Аляксееў Мікалай – Белліт (6 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
- ↑ Николай Иванович Алексеев (руск.)
Спасылкі
правіць- АЛЕКСЕЕВ, Николай Иванович (руск.)