Мікалай Алегавіч Брэдзелеў

Мікалай Алегавіч Брэдзелеў (нар. 29 красавіка 1987) — кіраўнік упраўлення грамадскіх сувязяў і ESG кампаніі A1, палітычны зняволены.

Мікалай Алегавіч Брэдзелеў
Род дзейнасці спецыяліст па сувязях з грамадскасцю, палітычны вязень
Дата нараджэння 29 красавіка 1987(1987-04-29) (36 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Маці — Таццяна. Бацька Алег — удзельнік ліквідацыі пажару пасля аварыі на ЧАЭС у 1986, дзе атрымаў вялікую дозу радыяцыі[1].

Мікалай атрымаў вышэйшую адукацыю на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ, спецыяльнасць «інфармацыя і камунікацыя» (зараз «сацыяльныя камунікацыі»), пасля працаваў PR-спецыялістам у інфармацыйным агенцтве «Інтэрфакс-Захад», з 2013 года ў камандзе карпаратыўных камунікацый A1 (раней Velcom), дзе пазней стаў кіраўніком.

Як супрацоўнік і пазней кіраўнік упраўлення грамадскіх сувязяў кампаніі А1, займаўся распрацоўкай ды падтрымкай шматлікіх культурных і асветніцкіх праектаў, у тым ліку, скіраваных на пашырэнне беларускай культуры і мовы.

Пры падтрымцы кампаніі Velcom і з удзелам Брэдзелева ў 2016 быў створаны сямейны інклюзіўны тэатр «і», дзе разам навучаліся розныя дзеці, у тым ліку дзеці з аўтызмам. 28-29 ліпеня 2018 у межах гарадскога мінскага фестывалю FSP прайшлі прэм’ерныя паказы спектакля «Букашкеада». «Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы працягнем прасоўваць ідэю інклюзіўнага, роўнага грамадства ў Беларусі», — пракаментаваў прэм’еру Брэдзелеў[2].

Дзякуючы яго ўдзелу, у 2017 годзе кампанія Velcom далучылася як партнёр да праекта «Беларускія ўікэнды» (створаны ў 2016 годзе кампаніяй «Кінаконг», кіраўнік Андрэй Кім), у межах якога вядомыя акцёры і дзеячы шоу-бізнесу агучвалі па-беларуску хіты і навінкі сусветнага кінематографа, частку з якіх пасля можна было пабачыць у кінатэатрах Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Да розных прэм’ер Мікалай Брэдзелеў з камандай рыхтавалі і праводзілі заўважныя прома-актыўнасці. Да прэм’еры фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» каманда праекта выпусціла кліп на беларускую версію песні Дэвіда Боўі Space Oddity, у запісе ўзялі ўдзел Пётр Клюеў (басіст гурта ЛСП) і спявачка Валерыя Яскевіч, а над відэаролікам працавала творчая група рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава. На паказе анімацыйнага фільма Хаяо Міядзакі «Рыбка Поньё» з удзелам гледачоў быў устаноўлены рэкорд па складанні рыбак-арыгамі, 506 гледачоў склалі 560 рыбак і ўпісалі праект «Беларускія ўікэнды» ў Кнігу рэкордаў краін СНД і Балтыі «Дзіва», пазней рыбкі былі сабраны і накіраваныя ў падарунак выхаванцам Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця[3].

У 2018—2019 гадах Брэдзелеў зладзіў праект супрацоўніцтва паміж Купалаўскім тэатрам і кампаніяй А1, у межах якога быў пастаўлены спектакль «Радзіва „Прудок“» пастаноўкі рэжысёра Рамана Падалякі па аднайменнай кнізе Андрэя Горвата, таксама былі арганізаваны гастролі спектакля па гарадам Беларусі, экскурсіі па Мінску «Горад Горвата»[4][5].

З 2018 кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk, распачала сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя», дзе Мікалай Брэдзелеў выступаў у якасці арганізатара праекта і члена журы конкурснай часткі праекта. Праект быў цалкам рэалізаваны на беларускай мове, усе майстар-класы і публічныя выступы фіналістаў праходзілі па-беларуску, што было пазначана як адна з мэт ініцыятывы — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы з дапамогай супольнасці TED[6]. Удзел у праекце ўзялі больш за 1000 школьнікаў, якія прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілёве і Гродне, больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурснай частцы[7]. Таксама ў межах праекту была вылучана важнасць гендарнай тэмы, што выявілася ў падборы спікераў: у межах адукацыйнай часткі выступалі Ульрыка Хаслаўэр, уладальніца і кіруючы дырэктар Compact Electric (кампаніі, якая спецыялізуецца на вырабе тэхнікі для галіны бяспекі працы, а таксама прамысловасці і гандлю); Сільвія Ага-Шантль, бізнес-трэнер, спецыяліст і коўч па камунікацыях, Прэзідэнт Асацыяцыі нямецкамоўных спікераў; Габрыэла Домшыц, топ-менеджар і юрыст, якая шмат гадоў кіравала кампаніяй Wiener Stadtwerke, што адказвае за развіццё інфраструктуры Вены, а ў цяперашні час прэзідэнт найбуйнейшай венскай грамадскай валанцёрскай арганізацыі. Брэдзелеў пракаментаваў выбар спікераў наступным чынам: «Гэтым разам мы вырашылі падкрэсліць важнасць тэмы гендарнай роўнасці на сусветнай сцэне, таму невыпадкова нашы госці — гэта тры вядомыя і паспяховыя жанчыны, якія прынялі наша запрашэнне падзяліцца сакрэтамі поспеху з беларускай аўдыторыяй»[8].

21 лютага 2020, у міжнародны дзень роднай мовы, кампанія А1 у межах ініцыятывы «Веліч роднай мовы» распачала праект па ўстаноўцы ў Мінску і абласных цэнтрах манументальных тэкставых інсталяцыі, якія разам утвараюць слова «МОВА», вырабленых з дрэва і металу беларускім скульптарам Паўлам Вайніцкім. Ідэя праекта грунтавалася на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава (апісана ім у кнізе «Колер Беларусі»), а таксама рэканструкцыях народных строяў этнографа Міхаіла Раманюка. «З дапамогай арт-інсталяцый мы хацелі б падкрэсліць, што родная мова — гэта прыгожа і камфортна, а яе прысутнасць змяняе да лепшага ўсё вакол нас»,  — пракаментаваў праект Мікалай Брэдзелеў[9][10]. Аб паспяховым завяршэнні праекта кампанія паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках у снежні 2020[11].

З кастрычніка 2020 Брэдзелеў займаўся запускам і пашырэннем праекта лічбавага валанцёрства «#яонлайн», мэтай якога было навучанне тэхналогіям, у першую чаргу, карыстальнікаў сталага ўзросту. У чэрвені 2021 года да праекта далучыўся фонд ААН у галіне насельніцтва UNFPA[12]

У межах сваёй працы Брэдзелеў займаўся папулярызацыяй культуры ўсвядомленага спажывання і цыркулярнай эканомікі, што выявілася, у тым ліку, у прасоўванні экалагічных рашэнняў. Пры яго ўдзеле кампанія А1 правяла даследаванне, па выніках якога было прынята рашэнне паступова скарачаць выкарыстанне сумак з палімераў і папяровых пакетаў і пераходзіць на тэкстыльныя шоперы[13]; у супрацы з «Аховай птушак Бацькаўшчыны» у маі 2021 быў праведзены праект «Выйдзі на сувязь з прыродай», дзе ў птушак з’явіліся персанальныя нумары тэлефонаў[14]; ладзіла акцыі «100 гадзін з А1», у межах якой у 2021 годзе ў SOS-Дзіцячай вёсцы ў Магілёве былі ўсталяваны сонечныя панэлі і паветраная цеплавая помпа, якія забяспечваюць жыхароў электраэнергіяй[15][16].

Палітычны пераслед правіць

Брэдзелеў быў затрыманы 10 снежня 2021 года. Неўзабаве на неафіцыйным канале ГУБАЗіКа ў Telegram з’явілася «пакаяннае» відэа з яго ўдзел, дзе Брэдзелеў пад ціскам казаў, што нібыта перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю, «звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю»[17], паведаміў памер свайго заробку, а таксама быў вымушаны прызнаць сваю гомасексуальнасць[18]. У праўладных тэлеграм-каналах былі выкладзены фотаздымкі з кватэры Брэдзелева пасля вобшуку і ягоныя інтымныя фотаздымкі[ru] з пагрозамі, што «праблем з сексам у турме ў яго пэўна не будзе[ru]». Справа Мікалая стала адным з самых гучных выпадкаў цкавання на падставе гамафобіі[19]. Пасольства Аўстрыі ў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Аўстрыі адрэагавалі на інцыдэнт з затрыманнем Брэдзелева, назвалі «парушэннем асабістых правоў» апублікаванае відэа з ягоным удзелам[17]. У кампаніі А1 асудзілі відэа з удзелам Мікалая як «зневажальнае» і заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных прэтэнзій ад беларускіх уладаў і што Брэдзелеў не меў доступу да персанальных даных кліентаў. Пазней гэты допіс быў выдалены з сайта і твітара кампаніі[20][21][22].

Пазней маці Мікалая паведаміла, што ён быў асуджаны на 15 сутак арышту[23], пасля якіх на свабоду не выйшаў.

30 снежня 2021 года супольнай заявай 8 беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Брэдзелеў быў прызнаны палітычным зняволенным[24][25].

У студзені 2022 стала вядома, што Брэдзелеў быў пераведзены ў СІЗА № 1 на Валадарскага, гэта значыць, што ў яго дачыненні распачата крымінальная справа, але падрабязнасці яго справы ці артыкул, па якім ён абвінавачаны, дагэтуль пэўна невядомы[26].

У кастрычніку 2022 года Брэдзелеву прысудзілі чатыры гады калоніі[27].

Зноскі

  1. https://reform.by/286594-posol-avstrii-v-belarusi-vstretilas-s-mamoj-arestovannogo-press-sekretarja-a1
  2. https://www.a1.by/ru/company/news/%D0%9F%D1%80%D0%B8-%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B6%D0%BA%D0%B5-velcom-%D1%81%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%8F%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%8C-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BC%D1%8C%D0%B5%D1%80%D0%B0-%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D0%B8%D0%BD%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82%D0%B8%D0%B2%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D1%8F-%D0%A1%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D0%B8%D0%BD%D0%BA%D0%BB%D1%8E%D0%B7%D0%B8%D0%B2-%D1%82%D0%B5%D0%B0%D1%82%D1%80%D0%B0-%C2%ABi%C2%BB/p/30.46290
  3. https://marketing.by/keysy/57-tysyach-gledacho-belaruskikh-uikenda-yak-u-velcom-atrymalasya-padtrymats-kino-na-belaruskay-move-/ Архівавана 16 верасня 2020.
  4. https://kupalauski.by/teatr/news/radio-prudok-will-go-on-pale-sie-chronicles-tour/
  5. https://www.nlb.by/by/news/naviny-biblijatjek/byasplatnyya-ekskursii-pa-knize-radziva-prudok-/(недаступная спасылка)
  6. https://mir.pravo.by/news/different/pershyya-startue-konkurs-idey-dlya-starshaklasnika-na-belaruskay-move/
  7. https://www.holiday.by/blog/38345
  8. https://afisha.relax.by/event/10919263-socialyno-obrazovatelynyj-projekt-pershyja/minsk/
  9. .http://www.ecopress.by/ru/site_news/40/detail/6907/back.html
  10. https://osipovichi.gov.by/by/news-region-by/view/vjasnoj-na-traetskaj-nabjarezhnaj-magileva-zjavitstsa-art-instaljatsyja-mova-10228/
  11. https://twitter.com/a1belarus/status/1337027971421442048
  12. https://belarus.unfpa.org/ru/news/%D1%8E%D0%BD%D1%84%D0%BF%D0%B0-%D0%B8-%D0%B01-%D0%BD%D0%B0%D1%87%D0%B8%D0%BD%D0%B0%D1%8E%D1%82-%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%BD%D1%83%D1%8E-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BC%D1%83-%D0%BF%D0%BE-%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E-%D1%86%D0%B8%D1%84%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B9-%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D1%82%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8-%D0%BB%D1%8E%D0%B4%D0%B5%D0%B9-%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B5%D0%B3%D0%BE
  13. https://www.a1.by/be/company/news/a1-nachal-ispolzovat-v-magazinah-ekologichnye-shoppery-vmesto-biorazlagaemyh-paketov/p/ekologichnye-shoppery
  14. https://zviazda.by/be/news/20200521/1590056570-papulyarnyya-ptushki-belarusi-stali-abanentami-a1-im-mozhna-patelefanavac
  15. https://budzma.org/news/akcyja-100-hadzin-z-a1.html
  16. «Активный образ жизни — давно уже не только спорт»: как А1 объединил больше 2000 человек для помощи детям и экологии (руск.)
  17. а б Прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 пакаралі арыштам на 15 сутак (недаступная спасылка) (13 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2021. Праверана 19 снежня 2021.
  18. Сігнал маўчаць ці культ беднасці? Што значаць затрыманні топ-супрацоўнікаў A1, «Hyundai» і EPAM 2021.12.13
  19. https://reform.by/285760-vlasti-hotjat-chtoby-u-arestovannogo-ne-bylo-shansov-na-zashhitu-gomofobija-v-belarusi-stala-instrumentom-repressij
  20. https://devby.io/news/zaderzhan-pr-a1
  21. https://belsat.eu/news/10-12-2021-zatrymany-pres-sakratar-kampanii-a1-mikalaj-bredzeleu/
  22. https://www.svaboda.org/a/31627883.html
  23. https://www.svaboda.org/a/31606967.html
  24. https://spring96.org/be/news/106285
  25. https://belhumanrights.house/news/zayava-pravaabaronchyh-arganizacyj-belarusi-ab-pryznanni-troh-novyh-palitvyaznya-anatol-shalkovich-i-inshyya
  26. https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-bredzeleu
  27. 4 гады калоніі прысудзілі былому прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву. Новы Час (24 кастрычніка 2022).

Спасылкі правіць