Мікалай Аляксандравіч Карначонак
Мікалай Аляксандравіч Карначо́нак (1922, вёска Баркі 1-я, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 22 верасня 1942) — савецкі ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1942).
Мікалай Аляксандравіч Карначонак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1942 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. Пасля заканчэння Баркоўскай пачатковай школы паступіў у Старасельскую школу.
У 1936 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Оршу. Скончыў аэраклуб у Оршы і Адэскае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1941). Працаваў майстрам на Аршанскім мясакансервавым камбінаце.
У Чырвонай Арміі з 1940 года. У часы Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Сталінградскім і Паўднёва-Заходнім франтах. Камандзір авіяцыйнага знішчальнага звяна. Член ВКП (б) КПСС з 1942 года.
Лейтэнант М. А. Карначонак да сярэдзіны ліпеня 1942 года выканаў 349 баявых вылетаў, у паветраных баях збіў 10 варожых самалётаў праціўніка.
Загінуў 22 верасня 1942 года ў баі ў раёне пасёлка Катлубань Сталінградскай вобласці РСФСР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, званнем Герой Савецкага Саюза (пасмяротна)[1].
Памяць
правіцьУ гонар Мікалая Карначонка названы вуліцы ў Оршы і Шклове. На тэрыторыі Аршанскага мясакансервнага камбіната ўсталяваны бюст героя. У Шклове штогод праходзіць Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Карначонка.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 81. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кн. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. Кн. 1-я. — Мн., 1999. — С. 371
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 118—119. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.. — С. 118—119
Спасылкі
правіць- Мікалай Аляксандравіч Карначонак на сайце «Героі краіны» (руск.)
- Фотаздымкі Карначонка ў 32 ГИАП (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 23 ноября 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 12 декабря (№ 44 (203)). — С. 1.