Мікалай Андрэевіч Сухій

Мікалай Андрэевіч Сухій (30 красавіка 1922 г., в. Княгінін Мядзельскага раёна Мінскай вобласці — 17 лютага 2016) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (19751983). Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Мікалай Андрэевіч Сухій
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
18 чэрвеня 1975 — 1983
Кіраўнік урада Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Альфонс Тышкевіч
Пераемнік Сяргей Лінг
Нараджэнне 30 красавіка 1922(1922-04-30) ці 30 мая 1922(1922-05-30)
Смерць люты 2016 (93 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

БіяграфіяПравіць

У 1941—1942 гады — чорнарабочы, сяло Васкрасенск Саратаўскай вобласці, у 1942—1944 — шафёр завода «Камуніст», г. Маркс Саратаўскай вобласці, у 1944 годзе — шафёр райкама партыі, у 1944—1947 — шафёр, камсорг батальёна 4-га асобнага аўтатранспартнага батальёна 1-й Мазырскай Чырванасцяжнай дывізіі марской пяхоты Балтыйскага флоту.

У 1947—1948 — старшыня райплана, г. Вілейка Маладзечанскай вобласці, у 1948—1949 — намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Маладзечанскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1953). У 1953—1956 — старшыня калгаса ім. Чапаева Заслаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1956—1958 — аспірант Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.

У 1958—1959 — інструктар сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КП Беларусі. У 1959—1962 — старшыня выканкама Капыльскага раённага Савета працоўных дэпутатаў. У 1962 — першы сакратар Капыльскага райкама КП Беларусі. У 1962—1966 — начальнік Капыльскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1966—1969 — першы сакратар Салігорскага райкама КП Беларусі.

У 1969—1970 — начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1970—1975 — загадчык сельскагаспадарчага аддзела ЦК КП Беларусі.

У 1975—1983 — старшыня выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў.

Член ЦК КПБ (1971—1981), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1981).

УзнагародыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць