Мікалай Антонавіч Торык
Мікалай Антонавіч Торык (15 сакавіка 1906, в. Перавоз Капыльскага раёна Мінскай вобласці — 14 красавіка 1999, Масква) — марскі военачальнік, віцэ-адмірал.
Мікалай Антонавіч Торык | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1999 (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | ваенна-марскія сілы |
Званне | віцэ-адмірал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і сялян. У 1923 годзе скончыў сямігадовую школу ў м. Раманава. З 1926 года на камсамольскай рабоце ў Слуцкім РК ЛКСМБ. У РСЧА з 1928 года. Пасля заканчэння ў 1931 годзе Ленінградскіх ваенна-палітычных курсаў імя Ф. Энгельса, па люты 1933 года служыў у Ленінградскай ваеннай акрузе памочнікам камандзіра батарэі па палітчастцы. У час Вялікай Айчыннай вайны займаў пасаду начальніка Палітычнага ўпраўлення Паўночнага Флоту.
Пасля вайны, у 1952 годзе, скончыў акадэмію Генеральнага штаба.
18 лютага 1958 года прысвоена званне «віцэ-адмірал».
Узнагароды
правіцьГанаровы грамадзянін горада Слуцка[1].
Зноскі
- ↑ Знакамітыя выпускнікі Архівавана 30 кастрычніка 2020.