Мікалай Апанасавіч Цішчанка
Мікалай Апанасавіч Ці́шчанка[1] (24 лютага 1925 — 8 студзеня 1996) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1973).
Мікалай Апанасавіч Цішчанка | ||
---|---|---|
Дата нараджэння | 24 лютага 1925 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 8 студзеня 1996 (70 гадоў) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Грамадзянства | СССР, Беларусь | |
Навуковая сфера | анкалогія | |
Месца працы | ||
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук | |
Навуковае званне | прафесар | |
Альма-матар | Адэскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт | |
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Чарнатычы (зараз у Чарнігаўскай вобласці Украіны). У 1942—1945 гадах працаваў на металургічных заводах у Варашылаўградзе і Чалябінску[2]. У 1952 годзе скончыў Адэскі медыцынскі інстытут. У 1953—1955 гг. працаваў у Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры ўрачом, галоўным урачом[2]. У 1956—1958 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры пры кафедры анкалогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1958—1959 гадах працаваў урачом у хірургічным аддзяленні 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Абараніў дысертацыю на тэму «Радыкальная аперацыя выдалення рэгіянальных лімфавузлоў пры раку ніжняй губы» і ў 1959 годзе атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук[2].
У 1959—1960 гадах працаваў асістэнтам кафедры хірургіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1960 года — асістэнт кафедры анкалогіі, у 1968—1973 гадах — дацэнт, з 1973 года — прафесар[2]. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Матэрыялы да анатоміі і клінікі панкрэатадуадэнальнага рака»[2]. У 1982—1991 гадах — на пасадзе загадчыка кафедрай анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, з 1992 года — прафесар.
Памёр 8 студзеня 1996 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні пухлін страўнікава-кішэчнага тракту, падстраўнікавай залозы, жоўцевых шляхоў. Распрацаваў і ўкараніў метад радыкальных аперацый пры метастазах раку на шыі[1]. Аўтар 112 навуковых прац, двух манаграфій, чатырох рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Сааўтар патэнта «Способ пластики безнадкостничных дефектов покровных тканей черепа»[3]
Сярод апублікаванага:
- Клиника и дифференциальная диагностика механических желтух. — Мн.: Беларусь, 1973.;
- Реабилитация радикально оперированных больных по поводу опухолей толстой кишки.
Узнагароды
правіць- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»,
- значок «Выдатнік аховы здароўя» (1978),
- нагрудны знак імя М. І. Пірагова,
- ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994),
- граматы Міністэрства аховы здароўя БССР і рэктарата Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ а б в г д е ё Тищенко Николай Афанасьевич Архівавана 28 лістапада 2019. (руск.) // Сайт БелМАПА
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
Літаратура
правіць- Цішчанка Мікалай Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 132.
Спасылкі
правіць- Тищенко Николай Афанасьевич Архівавана 28 лістапада 2019. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Цішчанка, Мікалай Апанасавіч (1925—1996) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі