Мікалай Васілевіч Міхайлаў
Мікалай Васілевіч Міхайлаў (нар. 20 мая 1951, в. Пятроўка , Паўлаўскі раён, Варонежская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар і мастак.
Мікалай Васілевіч Міхайлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1971 годзе БПІ. У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1971—1972 гадах старэйшы мастак-дэкаратар Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР; у 1973—1998 гадах архітэктар, галоўны архітэктар праекта інстытута «Саюздзіпрабудматэрыялы»; у 1998—1999 гадах галоўны архітэктар СП «Белчэхбуд»; у 2000—2012 гадах галоўны архітэктар ЗАТ «Атлант»; цяпер галоўны інжынер у «Белкааппраекце».
У маі 2007 года адбылася персанальная выстаўка (архітэктура, жывапіс, скульптура) «Веснавое абуджэнне» (ЗАТ «Атлант»).
Член Саюзаў архітэктараў СССР, Беларусі (1981—2013).
Творчасць
правіцьНайважнейшыя праекты і пабудовы: праект камунальна-прамысловай зоны па вул. Дамашэўскай у Мінску (1978); праекты вытворча-лабараторных карпусоў «Аблміжкалгасбуда», ДБТ-5, інстытута «Саюздзіпрабудматэрыялы» па вул. Дамашэўскай у Мінску (1979—1980); праект завода па вытворчасці эфектыўнай цэглы «Гайдукоўка» ў Радашковічах (1981—1982), праект пуску цэментнага завода ў Касцюковічах (1990); праект вытворчасці блокаў з ячэістага бетону і сухіх сумесяў у пасёлку Чысць (1992), праект царквы Іаана Кранштацкага ў Мінску (2003), рэканструкцыя Бярозаўскага камбіната сілікатных вырабаў з пашырэннем вытворчасці блокаў з ячэістага бетону і цэхі тратуарнай пліткі (2008).
Конкурсныя праекты: праект на Паўднёвы раён г. Брэста (III прэмія, аўтарскі калектыў); праект завода будматэрыялаў у г. Мінску (II прэмія, аўтарскі калектыў); праект турыстычнага комплексу ў Барысаве (III прэмія, аўтарскі калектыў); міжнародны конкурс «Пяць фасадаў архітэктуры» (Масква), намінацыя «Інавацыйны праект» (II прэмія, аўтар, кіраўнік калектыва).
Манументальныя праекты: мемарыяльная дошка і памятны знак першаму Прэзідэнту акадэміі навук Беларусі У. М. Ігнатоўскаму; мемарыяльная дошка аднаму з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі А. Я. Андрэеву; помнік загінулым воінам і партызанам у г. Жыткавічы Гомельскай вобласці; помнік загінулым зенітчыцам у Гомелі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Михайлов Николай Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)