Мікалай Восіпавіч Шкялёнак

Мікалай Восіпавіч Шкялёнак (1899, в. Пякоціна, Дзісненскі павет Віленскай губерні, цяпер Мёрскі раён — 1946) — беларускі грамадскі, ваенны і палітычны дзеяч, гісторык, журналіст, калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.

Мікалай Восіпавіч Шкялёнак
Дата нараджэння 1899[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1946[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, журналіст, палітык
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1932 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт, па адукацыі юрыст. Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім універсітэце. Працаваў адвакатам у Вільні.

З 1934 года член праўлення Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, з 1935 — прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Удзельнічаў у выданні часопісаў Студэнцкая думка і Калоссе. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, член рэдкалегіі яе органа — газеты «Беларускі фронт».

15 чэрвеня 1940 нелегальна перайшоў літоўска-германскую мяжу. З 1940 года ў Берліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтра, рэдагаваў газету «Раніца», з сакавіка 1942 — галоўны рэдактар. Удзельнічаў у працы курсаў беларусаведы ў Празе і складанні падручніка нямецкай мовы для беларусаў Пятра Бакача.

З 1943 года займаў пасаду 1-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газеты», бюлетэня «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску (чэрвень 1944). Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[2]

З ліпеня 1944 года ў Берліне, быў 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 года ў Польшчы. У 1945 годзе вярнуўся ў Беларусь для ўзмацнення арганізацыі «Чорны кот». Міколу Шкялёнку далі мянушку «Шкляны» і ён быў прызначаны камандзірам атраду. Атрад «Шклянога» накіравалі на Барысаўшчыну, але па дарозе атрад трапіў у засаду, арганізаваную супрацоўнікамі савецкіх спецслужбаў. Пасля жорсткага бою з 32-х байцоў атрада Шкялёнка выжылі толькі 7, а сам Шкялёнак быў цяжка паранены і арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі.

Паводле адных звестак, памёр у турэмным шпіталі МДБ у Мінску, паводле другіх — на пачатку 1946 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

  • 400-лецьце Літоўскага Статуту // Студэнцкая думка. № 1 (1930).
  • Проба аналізы народнай гаспадаркі Беларусі з пункту гледжання яе эканамічнай самавыстарчальнасці // Студэнцкая думка. № 2 (1930).
  • У трохсотыя ўгодкі смерці Вялікага канцлера Льва Сапегі // Гадавiк Беларускага науковага таварыства. Сш. 1. Вільня, 1933. С. 17—45.
  • Копныя суды ў Беларусі // Нёман. № 3-5 (1934).
  • Падзел гісторыі Беларусі на перыяды // Запiсы Беларускага навуковага таварыства. Вiльня, 1938. С. 1—8.
  • Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва // Калосьсе. Кн. 2-3 (1938).
  • Сінтэза беларускай гісторыі // Калосьсе. Кн. 4 (1938). С. 233—237.
  • Уводзіны да вывучэння гісторыі Беларусі (1938)
  • Аб «тутэйшых» // Беларускі фронт, № 14 (15.07.1939)
  • Да літоўска-беларускіх адносінаў // Беларускі фронт, № 16 (15.08.1939)
  • Культурнае рабства // Калосьсе. Кн. 1 (1939).
  • Эканамічны нарыс Беларусі. [Бэрлін]: Раніца, 1940.
  • Беларускі народ уневажняе бяспраўныя пастановы. [Бэрлін], 1945.

Зноскі