Мікалай Пятровіч Панцялей

палітык, былы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Мікалай Панцялей)

Мікала́й Пятро́віч Панцяле́й (нар. 10 студзеня 1953, в. Касцюкі, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Мікалай Пятровіч Панцялей
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
5 мая 2006 года — 27 снежня 2014 года
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі (да 28 снежня 2010), Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Ганчарэнка
Пераемнік Сяргей Папкоў
Нараджэнне 10 студзеня 1953(1953-01-10) (71 год)
Партыя КПСС (да 1991 г.)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

У 1975 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «радыётэхніка». З 1975 года — інжынер на Мінскім электрамеханічным заводзе, пасля начальнік канструктарскага бюро, начальнік аддзела, намеснік сакратара парткама з правамі райкама, вызваленым сакратаром парткама з правамі райкама, галоўным інжынерам завода. У 1994 годзе прызначаны дырэктарам электрамеханічнага завода.

З 2003 па 2004 гады — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. У 2004—2005 гг. — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. У 2005—2006 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. З мая 2006 года да снежня 2014 года — міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды правіць

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка, асваенне ў вытворчасці і экспартная пастаўка новага пакалення палявой аўтаматызаванай сістэмы кіравання групоўкай ракетных войск»[2].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. № 290 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 верасня 2010.(недаступная спасылка)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 23 апреля 2003 г. № 170 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 верасня 2010.(недаступная спасылка)