Мікалай Піліпавіч Карасёў

вучоны

Мікалай Піліпавіч Карасёў[1] (27 ліпеня 1934 — 10 лютага 2017[2]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1990). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі.

Мікалай Піліпавіч Карасёў
Дата нараджэння 27 ліпеня 1934(1934-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2017(2017-02-10) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Пісарава Сіроцінскага раёна (сучасны Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Скончыў Віцебскі ветэрынарны тэхнікум у 1954 годзе, у 1959 годзе — Віцебскі ветэрынарны інстытут, у 1965 годзе — аспірантуру пры ім[3]. У 1959—1968 гадах працаваў у Бярэзінскім дзяржаўным запаведніку на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. У 1968—1970 гадах у Троіцкім ветэрынарным інстытуце (у горадзе Троіцк) на пасадзе старшага выкладчыка[3].

З 1970 года М. П. Карасёў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная ВДАВМ). У 1970—1990 гадах дацэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб, у 1990—2017 гадах — прафесар[3].

Навуковая дзейнасць і грамадскаяПравіць

Займаўся вывучэннем паразітозаў сельскагаспадарчых і паляўніча-прамысловых жывёл Беларусі і распрацоўка мерапрыемстваў па барацьбе з імі.

Сярода публікаванага:

  • Трематодозы диких копытных Белоруссии. — Мн., 1951. (разам з В. Ф. Літвінавым)
  • Личиночные цестодозы животных / Н. Ф. Карасёв, Т. Г. Никулин, Н. К. Слепнев. — Минск: Ураджай, 1989.
  • Паразитарные болезни животных: Справочное пособие. — Мн., 1991. (разам з М. В. Якубоўскім)
  • Выращивание и болезни собак: учебное пособие / Н. Ф. Карасёв, С. С. Абрамов, А. И. Ятусевич, В. А. Кирпиченок, В. М. Лакисов, А. С. Терещенков, В. Ф. Литвинов, А. Ф. Могиленко. — Минск : Ураджай, 1993.
  • Болезни кожи собак и кошек. — Мн., 2000 (разам з В. С. Пруднікавым).

Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі, член Усесаюзнага таварыства гельмінтолагаў, Усесаюзнага тэрыялагічнага таварыства.

Узнагароды і званніПравіць

  • Юбілейны медаль «100 год з дня нараджэння К. І. Скрабіна» (1983),
  • Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь,
  • нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2004),
  • залаты медаль Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2010).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць