Мікалай Андрэевіч Янчук

(Пасля перасылкі з Мікалай Янчук)

Мікалай (Мікола) Андрэевіч Янчук (29 лістапада 1859, с. Карніца  (польск.), Канстанцінаўскі павет  (руск.), Сядлецкая губерня, Расійская імперыя (цяпер у Ласіцкім павеце, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — 6 снежня 1921; Псеўданімы: Н. Корніцкій; Białorusin) — навуковец-славіст, празаік, перакладчык, драматург, паэт, этнограф, фалькларыст, літаратуразнавец, антраполаг[1].

Мікалай Андрэевіч Янчук
Мікола Янчук
Дата нараджэння 17 (29) лістапада 1859
Месца нараджэння Стара Карніца, Сядлецкая губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя
Дата смерці 6 снежня 1921(1921-12-06) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, этнолаг, фалькларыст, гісторык, археолаг, антраполаг, паэт, этнограф, пісьменнік, славіст, музеязнавец, выкладчык універсітэта, літаратар
Навуковая сфера этнаграфія, фалькларыстыка, антрапалогія, літаратуразнаўства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сям’я правіць

Нарадзіўся ў сяле Карніца на Падляшшы. Бацька — Андрэй Янчук — быў старастам уніяцкай цэркві ў вёсцы[2]. Падчас правядзення ўладамі палітыкі ліквідацыі уніі і пераводу вернікаў Холмскай епархіі  (руск.) ў праваслаўе (1875) ён быў адным з тых, хто трымаўся старой веры, за што быў падвергнуты ўціску[2][3].

Адукацыя правіць

Скончыў рускамоўную школу ў Карніцы (1871), вучыўся ў гімназіях Бельска і Масквы, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт  (руск.) Маскоўскага ўніверсітэта (1885[4] ці 1884[5]). Працаваў настаўнікам, удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях, у час якіх збіраў народныя песні. Далучыўся да розных суполак, у т. л.: Таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў  (руск.) (1887), Этнаграфічнае таварыства (1887), Маскоўскае археалагічнае таварыства  (руск.) (1888), Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцей Расійскіх  (руск.) (1888), Таварыства аматараў рускай славеснасці  (руск.) (1896)[6].

Сталае жыццё правіць

З 1892 года памочнік бібліятэкара Румянцаўскага музея  (руск.), захавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музея  (руск.) ў Маскве. У 1889—1903 сакратар аддзялення этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі  (руск.) пры Маскоўскім універсітэце, з 1901 стваральнік і кіраўнік Музычна-этнаграфічнай камісіі  (руск.) пры ім (да 1920)[1][6]. Адзін з заснавальнікаў часопіса «Этнографическое обозрение  (руск.)»[1], дзе друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў[5]. Быў рэдактарам да 1915 года[6]. У 1906 годзе стаў адным з заснавальнікаў Народнай кансерваторыі  (руск.) ў Маскве[1][6].

 
Магіла Янчука (Новадзявочыя могілкі, Масква)

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратур у Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта[1], пасля адкрыцця БДУ ў 1921 прафесар кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі[1]. У 1918—21 член Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў з Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР  (руск.).

Падчас вяртання з Мінска ў Маскву захварэў на тыф і памёр.

Музычная дзейнасць правіць

Збіраў і апрацоўваў беларускі, літоўскі, польскі, рускі, украінскі музычны фальклор. Асабліва вялікі ўнёсак зрабіў у вывучэнне песеннай культуры сялян Падляшша, Палесся, Беларусі і Украіны. Некаторыя народныя песні прыводзіць у нотным выкананні  (руск.). Аўтар апрацовак народных песень, рэдактар музычна-фальклорных зборнікаў. З’яўляецца аўтарам некалькіх арыгінльных музычных сачыненняў, у тым ліку харавога гімну «Не пагаснуць зоркі ў небе» на словы Я. Купалы[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Вывучаў побыт і народную творчасць усходніх славян. Вывучаў гарадзішчы в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне (1892). У Расійскім этнаграфічным музеі захоўваецца 18 набытых ім прыкладаў эстонскай і латышскай традыцыйнай культуры.

Адстойваў самастойнасць беларускай і ўкраінскай культур і народаў. Цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэннем, падтрымліваў кантакты з рэдакцыяй «Нашай нівы». Першы паставіў на навуковую аснову збіральніцтва і вывучэнне баларускага музычнага фальклору, даў аб’ектыўную эстэтычную адзнаку беларускаму песеннаму меласу, тонка перадаваў у сваіх запісах меладычнаю і рытмічную своеасаблівасць розных фальклорных жанраў[1].

Матэрыялы экспедыцыі ў Мінскую губерню (у 1886) друкаваў у газеце «Минский вестник» (1886—87) і навуковых выданнях. Склаў «Праграму для збірання этнаграфічных звестак» (1887, з М. Харузіным  (руск.)[7]). Аўтар музычна-фалькларыстычных прац «Маларускае вяселле ў Корніцкай парафіі Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні» (1886), «Па Мінскай губерні» (1889), працы па антрапалогіі «Некаторыя дадзеныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў» (1890).

Літаратурная дзейнасць правіць

А од мэнэ маім внукам
Ніц ся нэ зостанэ,
І моя нікчэмна слава
Так як сьніег розстанэ…

Нэх розстанэ, абы сонце
Было тэплэ й яснэ,
Щоб ім ліепша была доля,
Жыце сьвіетлэ й краснэ!

Мікалай Янчук. «Янкові Купалі».[8]

Свае літаратурныя творы пісаў на рускай і палескай мовах[5]. Захаваўся верш Янчука на адной з падляшскіх гаворках прысвечаны «Янку Купалу».

Аўтар п’ес «Піліп Музыка» (1887), «Не дапамогуць чары…» (1891), «Выхаванец» (1899), «Ці заробіш, ці праробіш», «Вядзьмарка», «На чужыне», «Святы вечар». Напісаў паэтычны зборнік «Крымскія вершы».

Удзельнічаў у выданні першай кнігі вершаў Янкі Купалы па-руску (Избранные стихотворения в переводах русских поэтов, Масква, 1919). Пераклаў для яе Купалавы вершы «Нашай ніве», «Ой, чаму на хаты гэтыя?..», «Над сваёй Айчызнай», «Я відзеў душы сільныя»[9].

Творы правіць

  • Малорусская свадьба в Корницком приходе Константиновского уезда Седлецкой губернии. — М., 1885.
  • Заметка о старых рукописных песенниках, добытых из Волынской губернии // Киевская старина — № 1. — 1888.
  • По Минской губернии // Труды этнографического отдела Общества любителей естествознания, антропологии и этнографии. — Т. 9. — Вып. 1. — 1889.
  • Польские ученые музыканты и этнографы. Оскар Кольберг // Этнографическое обозрение. — № 2. — М., 1889.
  • Вступительная записка об изучении народной песни и музыки и о деятельности Московской музыкально-этнографической комиссии // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
  • Князь Одоевский и его значение в истории русской церковной и народной музыки // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
  • Несколько замечаний об источниках изучения первобытной музыки // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
  • О мнимо-народных белорусских песнях исторического и мифологического содержания // Сборник Харьковского историко-филологического общества. — Т. 18. — Харьков, 1908.
  • О музыке былин в связи с историей их изучения // Русская устная словесность. — Т. 2. Былины. — М., 1919.

Узнагароды правіць

Ордэны Святога Станіслава III ступені, Святой Ганны III і II ступеняў, святога Уладзіміра IV ступені, памятныя медалі.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Янчук Николай Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 719. — 737 с.
  2. а б Турьинская Х. М. Н. А. Янчук: у истоков «Этнографического обозрения» // Этнографическое обозрение. — № 4. — 2009. — C. 102.
  3. Кирчів Р. Рецензія на: «Bazyli Białokozowicz. Mikołaj Janczuk (1859—1921). Podlaskie skrzyżowanie tradycji słowiańskich. — Olsztyn: Wyższa szkoła pedagogiczna, 1996. — 250 s.» // Записки Наукового товариства імені Шевченка. — Том ССХLII. Праці Секції етнографії та фольклористики. — Львів: Наукове товариство імені Шевченка, 2001. — С. 647.
  4. Янчук Микола // Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
  5. а б в Янчук Мікалай // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — С. 554. — ISBN 5-85700-014-9.
  6. а б в г Янчук Н. А. // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.
  7. Программа для собирания сведений об юридических обычаях, составленная секретарем Отдела этнографии при Императорском обществе любителей естествознания, антропологии и этнографии Д. ч. М. Н. Харузиным / Сост. М. Н. Харузин. — М. : Типография Е. Г. Потапова, 1887. — 335 с. с.(недаступная спасылка)
  8. Мікалай Янчук. «Янкові Купалі»
  9. Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — Т. 9, кніга 1. — С. 602. — 686 с. — 5800 экз. — ISBN 985-02-0552-0.

Літаратура правіць

Артыкулы
Манаграфіі
  • Петровская Г. А. Не погас­ла звезда: Жизненный и творческий путь Н. А. Янчука. Мн.: Наука и техника, 1987. — 78 с.
  • Białokozowicz B.  (руск.) Mikołaj Janczuk, 1859—1921. Podlaskie skrzyżowania tradycji słowiańskich. — Olsztyn: Wyższa Szkoła Pedagogiczna, 1996. — 250 s. ISBN 83-85513-95-7

Спасылкі правіць