Мікіта Аляксандравіч Халімончык
Мікіта Халімончык (нар. 3 студзеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».
Поўнае імя | Мікіта Аляксандравіч Халімончык | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 студзеня 2000[1] (24 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||
Вага | 79 кг[1] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Арсенал | |||||||||||||||
Нумар | 20 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2016 года пачаў выступаць за дубль «Дынама». Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 16 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (6:1) і адзначыўшыся галявой перадачай. Пазней гуляў пераважна за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звачыйна зсатаваўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[3].
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дынамаўцаў, гуляў пераважна за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года вярнуўся ў «Дынама»[5].
У пачатку 2022 года трэніраваўся з дынамаўцамі, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[6]. Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Мінск»[7].
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і «Смаргоні», а ў сакавіку стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[8]. У сакавіку 2024 года стала вядома, што абаронца працягне выступаць за «Арсенал», нягледзячы на службу ва Узброеных сілах[9].
Міжнародная кар’ера правіць
У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).
Дасягненні правіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Дынама | 6 | 0 | |
2017 | дубль | Дынама | 18 | 0 | |
2018 | дубль | Дынама | 25 | 0 | |
2019 | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2020 (1) | дубль | Дынама | 11 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 9 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Дынама | 1 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Нёман | 13 | 0 | |
2022 | Д1 | Мінск | 21 | 0 | |
2023 | Д2 | Арсенал | 11 | 0 |
Крыніцы правіць
- ↑ а б в https://fcminsk.by/player/nikita-halimonchik-2/
- ↑ Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com (9 ліпеня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Минское "Динамо" отправило трех игроков в аренду (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Контракты закончившиеся и действующие (руск.). Афіцыйны сайт гродзенскага «Нёмана» (8 снежня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ "Минск" арендовал Халимончика у земляков из "Динамо" (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ Сакута и Халимончик стали игроками "Арсенала" (руск.). football.by (10 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Дзержинский "Арсенал" продлил контракт с Никитой Халимончиком (руск.). football.by (16 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.