Мірскі замак ва ўласнасці Вітгенштэйнаў

Мірскі замак ва ўласнасці Вітгенштэйнаў - гістарычны перыяд Мірскага замка, звязаны з спрэчкамі за замак, пераход і валоданне ім да 1891 года родам Вітгенштэйнаў.

Мірскі замак

Перадумовы пераходу замка правіць

   
Пасля смерці Дамініка Радзівіла яго дачка Стэфанія пачала прэтэндаваць на Мірскі замак, а пасля яе смерці ў 1932 годзе прэтэнзіі перайшлі да яе мужа Людвіга Вітгенштэйна, які канчаткова стаў уладальнікам замка толькі ў 1846 годзе

Пасля смерці Д. Радзівіла, яго маёнткі імператарскім распараджэннем ад 17 сакавіка 1814 былі падзелены на дзве часткі. Адну частку разам са Мірам і Нясвіжам атрымаў сын былога апекуна Дамініка Антоній Радзівіл, іншую — дачка Дамініка — Стэфанія, якая ў 1828 выйшла замуж за царскага ад'ютанта графа Льва Пятровіча Вітгенштэйна, сына героя Вайны 1812 г. Такім чынам, Вітгенштэйны атрымалі фармальныя правы на ўладанне замкам і зямельнай маёмасцю. Гэтаму прыяла і тое, што ўсе іншыя нашчадкі Радзівілаў знаходзіліся за мяжой Расійскай імперыі і былі абмежаваны ў магчымасцях у барацьбе за фамільную маёмасць.

Судовыя спрэчкі за замак правіць

Тым не менш, працэс перадачы замка Вітгенштэйнам ішоў вельмі марудна і расцягнуўся на некалькіх дзесяцігоддзяў. Гэтаму перашкаджала існаваўшае яшчэ з XVI стагоддзя палажэнне аб ардынатскіх і алаідальных валадарствах Радзівілаў. Мірскі замак і Мірскае графства разам складалі частку ардынатских ці непадзельных валадарстваў і таму не маглі быць аднесены да алаідальных, гэта значыць падзельных пры ўспадкоўванні земляў. А Стэфанія, як спадчынніца, "па кудзелі" магла атрымаць толькі алаідальную частку; сама ж ардынацыя пераходзіла ў рукі старэйшага ў сям'і па мужчынскай лініі[1].

Калі 6 жніўня 1816 года дачка князя Дамініка Радзівіла Стэфанія дасягнула паўналецця, устала пытанне пра вылучэнне ёй спадчыны. Была створана камісія па разборы зямельных спрэчак сям'і і патрабаванняў крэдытораў, так званая Радзівілаўская Маса, якая працягвала працу да 1838 года[2].

 
Замак на карце Мірскага графства, 1830

Праца Радзівілаўскай Масы пасля ўваходу Стэфаніі ў сям'ю мужа ўключала прадстаўнікоў дзвюх сем'яў - Радзівілаў і Вітгенштэйнаў. Вітгенштэйны прад'явілі Антонію Радзівілу свае правы на Мірскае графства. Была складзена хітрая судовая інтрыга, у якой аналізаваліся тэксты дамоўленасцяў па маярату 1586 года. Сутнасць прэтэнзій на Мірскае графства складалася ў тым, што землі графства першым радзівілаўскім уладальнікам Сіроткай былі набыты, а не атрыманы ў спадчыну, а таму на гэтай падставе яны маглі быць прызнаны алаідальнымі. Тым не менш, суд, які адбыўся ў 1824 годзе, адхіліў гэтую пазову[3].

Падзеі 1824 года тлумачаць адсутнасць наймення Мірскага графства ў больш ранніх дакументах, напрыклад, у "Табелі адзнакі алаідальных валадарстваў маёнткаў князёў Радзівілаў" 1816 года, якое бясспрэчна адносилася да ардынатскай часткі. Не згадвае Мірскага замка як валоданні княгіні Стэфаніі у "Ведамасці чыстага прыбытку з маёнткаў і фальваркаў Стэфаніі Радзівіл 1820 года". Няма Міру ў "Вопісы спадчыны малалетніх Пятра і Марыі Вітгенштэйнаў пасля смерці маці княгіні Стэфаніі Радзівіл" 1832 года. Дакументы Радзівілаў аж да 1842 гады пацвярджаюць прыналежнасць Мірскага замка іх сям'і. Архіўныя паперы 1829/1830, 1838 гадоў сведчаць пра валоданне Мірам Нясвіжскімі ардынатамі. У "Спісе маёнткаў князя Вітгенштэйна" 1842 года Мір таксама не фіксуецца[4].

 
Замак Ільінічаў-Радзівілаў. Літаграфія з малюнка Ф. М. Сабешанскага, 1849

Пераход замка да Вітгенштэйнаў правіць

Між тым становішча замка пагаршалася. Калі ў 1827 годзе царскі ўрад пачаў збірадь звесткі пра помнікі даўніны ў заходніх губернях, нясвіжская адміністрацыя выслала кароткі адказ: "Мірскі замак цяпер зусім разбураны і пакінуты, нікім не абжываны, належыць Антонію Радзівілу". У гэты ж час быў зроблены першы абмер замка, які тым не менш да нашага часу не захаваўся[5]. У 1830 годзе лаканічны вопіс камісіі па падзелу спадчыны Дамініка Радзівіла яскрамоўна фіксуе стан замка: "Замак быў цалкам закінуты і спустошаны і ледзь у чацвёртай частцы чарапіцай накрыты. Адна частка квадрата (замкавыя сцены) да паловы амаль збіта, іншая без крокваў і бэлек, астатняе без вокнаў, дзвярэй, столі, падлючы, печаў і г.д. Словам, для пражывання не прыдатны..."[6]. Захаваўся план Мірскага графства, складзены ў 1830 годзе. Па ім выразна бачны заняпад былой прыгажосці: дарогі абмінаюць замак, адсякаючы ад яго італьянскі сад, да замкавай брамы не вядуць нават сцяжынкі, валы і бастыёны згубілі пачатковую канфігурацыю, сажалкі паспушчаны і нават рэчышча ручая на чарцяжы вызначыдь цяжка[5].

У 1832 годзе у Фларэнцыі Стэфанія памірае ва ўзросце 22 гадоў, правы на замак параходзяць да яе мужа Льва Людвігавіча Вітгенштэйна, які на той час быў адным з найбуйнейшых землеўладальнікаў Расіі[7]. Распачатыя судовыя разгляды паміж Вітгенштэйнамі і Антоніем Радзівілам з нагоды земляў Мірскага графства скончыліся толькі ў 1846. Мірскія валадарствы па рашэнні адмысловай камісіі перайшлі да Льва Вітгенштэйна, які жыў на той момант у Германіі. Магчыма, што гэта быў акт абмену, які прадугледжваўся адным са палажэнняў Нясвіжскай ардынацыі 1586 года. Па завяшчанні Льва Людвігавіча Вітгенштэйна 1853 года спачатку ў валоданне Мірскімі землямі павінен быў уступіць Пётр Вітгенштэйн, але адразу ж перадаць іх сястры Марыі, за якой яны былі запісаны ў шлюбным кантракце з князем Хлодвігам Гогенлоге-Шілінгсфірстам[8]. Князя Хлодвіг Гогенлоэ-Шілінгсфюрст належаў самых шляхетных і ўплывовых родаў Германіі, у 1894-1900 гадах быў канцлерам Германскай імперыі[9].

Пагроза знішчэння замка правіць

 
Стан замка ў канцы 19 ст.
  Замак, нібы вялізная чорная труна, адкрывае небу пустэчу сваёй раскрытай бездані. Толькі гукі соў і пугачоў глухім рэхам зрэдку парушаюць маўклівае прышэсце ночы. Ахоплены жахам і тугою змрочнага сведкі памерлага замка, гляджу на яго...
Ян Булгак. "Замак"
 

Сам замак знаходзіўся ў моцным заняпадзе. Як адзначалася ў «Геаграфічным слоўніку Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін», у 1885 годзе "адзіным жыхаром замка быў вартаўнік, які жыў у больш-менш прыстасаванай для кватаравання вежы"[10].

У сярэдзіне стагоддзя замак апынулся пад пагрозай поўнага знішчэння. У 1860 годзе ў газеце «Віленскі кур'ер» з'явіўся ліст паэта Ўладзіслава Сыракомлі: «Паважаны рэдактар! Калі мы з гонарам запісваем імёны тых, якія ўзносяць помнікі роднага краю, то, па маім меркаванні, не меншым абавязкам перыядычнага друку будзе запісваць для ўсеагульнай галоснасці імёны тых, якія іх руйнуюць. Як раз з маіх былых ваколіц даходзяць сумныя весткі пра акты вандалізму — знішчэнні Мірскага замка»[11].

Але катастрофы ўдалося пазбегнуць, неўзабаве ў той за газеце з'явіўся апраўдальны ліст Мацея Ямонта, генеральнага адміністратара валоданняў тагачаснага ўладальніка Міру Вітгенштэйна, у якім ён запэўніваў, што сцен замка не кранула і не кране кірха. Тым не менш, у газету рушыла яшчэ некалькі лістоў з нагоды разбурэння замка, і толькі пасля гэтага разборка яго на цэглу спынілася[12].

Замак ва ўласнасці Вітгенштэйнаў правіць

Тым не менш некаторыя рамонтныя працы праводзіліся ў другой палове XIX ст. У 1870 на чатырох вежах, крамя ўзарванай паўночна-ўсходняй, майстры зрабілі часовыя гонтавыя дaxi з мэтай забеспячэння належных умоў існавання пабудовы, аб чым сведчыць знойдзеная на замку драўляная бэлька з адзначанай вышэй датай. Дадзены факт сучаснай навукай лічыцца першым прыкладам кансервацыі архітэктурнага аб'екта як помніка старажытнасці на Беларусі[13].

Увогуле, архіўныя дакументы, у ліку якіх і фатаграфічныя матэрыялы 20-30-х гг. XX ст., а таксама шматлікія сведчанні даследчыкаў 1915—1938 гг. (Ю. Ядкоўскага, Г. Лаўмянскага, У. Абрамовіча і інш.), паказваюць наяўнасць досыць вялікіх архітэктурна-мастацкіх страт, атрыманых замкам у перыяд з 1794 па 1922 гг[13].

Новыя ўладальнікі замка нямецкія князі Гогенлоэ-Шыллінгфюрсты здавалі яго тэрыторыю ў арэнду. Адзін з арандатараў, Антоній Пуцята, закладаў ля замка шыкоўныя сады са шпацырнымі алеямі і сцяжынкамі, аранжарэямі і альтанкамі. Аднак "кветкавыя" мары арандатара не спраўдзіліся, райскага кутка пад замкам не атрымалася: пасля дваццаці год гаспадарання, каля 1890 года, Пуцята выдаткаваўшы ўсе свае зберажэнні, пакідае Мір[14].

Пераход замка да Святаполк-Мірскіх правіць

У 1887 годзе ў Расійскай Імперыі выходзіць закон, згодна з якім замежныя грамадзяне валодаць землямі на тэрыторыі Расіі не маглі. Таму дачка Льва Вітгенштэйна Марыя, у замужжы Гагенлоэ-Шылінгфюрст, якая ў той час мела Прускае подданства, вымушана была прадаваць сваю вялізную маёмасць, яе зямельны фонд складаў каля мільёна дзесяцін зямлі[15].

Распродажы маёмасці Вітгенштэйнаў выклікалі небывалы ажыятаж сярод рускай арыстакратыі. У 1891 годзе гэтыя землі і замак купляе наказны казачы атаман Войска Данскога, герой Русска-турэцкай вайны князь Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі. Маёнтак агульнай плошчай ў 8993 га абышоўся князю ў вялізную суму ў 414 тысяч рублёў срэбрам, для чаго князь заклаў амаль усю сваю нерухомасць у Наўгародскай і Падольскай губернях[16].

Зноскі правіць

  1. Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 81
  2. Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 82
  3. Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 83
  4. Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 83-84
  5. а б Калнін В.В. Мірскі замак. с. 106
  6. Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 86
  7. Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 66
  8. Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 86
  9. Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 67
  10. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.9
  11. Калнин В. В. Мирский замок. с. 27
  12. Калнин В. В. Мирский замок. с. 29
  13. а б Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
  14. Калнін В.В. Мірскі замак. с. 112
  15. Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 67-68
  16. Надежда Усова. Наказной атаман... с. 145

Літаратура правіць

  • Иодковский И. Замок в Мире // Древности. — М., 1915.
  • Калнін В. В. Мірскі замак. — Мн., 2002.
  • Хілімонаў В. А. Мірскія былі: Гіст. нарыс. — Мн.: Полымя, 1990. — 53 с.: іл. ISBN 5—345—00128—6.
  • Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002.-200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
  • Калнин В. В. Мирский замок.— Мн.: Полымя, 1986.— 63 с., ил.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т.10).
  • Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р на. — Ми. Ураджай, 2000.—645 с.; іл. ISBN 985-04-0347-0.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
  • Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский = The castles of Mir and Nesvizh /К. Я. Шишигина-Потоцкая. - 2-е изд. - Барановичи: Баранов, укрупн. тип., 2003. - 48 с. ISBN 985-6676-35-5.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л—Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11 -0549-2.
  • Дмитрий Бубновский. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў..." История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012.
  • Федорук А.Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. - Минск : Беларусь, 2013. — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0.
  • Калнін В. В. Мірскі замак = The Mir Castle/В.В. Калнін;пер. На англ. мову А. І. Казека. Мастак К. У. Хацяноўскі. – 2-ое выданне. Мн.:Беларусь, 2005. – 159 с.:іл. ISBN 985-01-0589-5
  • Бутэвіч А. І. Таямніцы Мірскага замка: Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам. Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. 128 с. ISBN 978-985-6994-61-9