Міхал Кезгайлавіч

(Пасля перасылкі з Міхал Кезгайла)

Міхал Кезгайлавіч (? — 1476) — літоўскі баярын, сын Кезгайлы. Канцлер вялікі літоўскі1446), адначасова намеснік смаленскі (14501458) і ваявода віленскі1459).

Міхал Кезгайла
Герб «Задора»
Герб «Задора»
Нараджэнне 1405
Смерць 1476(1476)
Род Кезгайлы
Бацька Кезгайла Валімонтавіч
Маці Алена

Ад вялікага князя Казіміра атрымаў частку Лукомльскай воласці (пазнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Новагародскім павеце, воласці Бакшты (пазнейшыя Дукора і Смілавічы) у Менскім павеце, у 1465Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства[1].

Біяграфія Правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў герба «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Яна і Дабяслава.

Быў паплечнікам вялікага князя Казіміра, у часе адсутнасці якога кіраваў дзяржаўнымі справамі. Вышэйшыя ўрады ваяводы віленскага і канцлера заняў па Яне Гаштаўце.

Выступаў супраць Фларэнційскай уніі, хоць і быў каталіком[2]. Фундаваў родавую Кезгайлаўскую капліцу Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Віленскай кафедры[3]. Не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005
  2. Spieralski Z. Michał Kieżgajło // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1966—1967. S. 446.
  3. Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.

Літаратура Правіць