Міхаіл Іванавіч Сухамлінаў

рускі філолаг і гісторык літаратуры

Міхаіл Іванавіч Сухамлі́наў[3] (29 лютага (12 сакавіка) 1828 ці 3 (15) сакавіка 1828[4] — 21 ліпеня 1901) — рускі філолаг, гісторык літаратуры. Акадэмік Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1872).

Міхаіл Іванавіч Сухамлінаў
Дата нараджэння 3 (15) сакавіка 1828[1] ці 29 лютага (12 сакавіка) 1828[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (21) ліпеня 1901 (73 гады) ці 1901
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, літаратуразнавец, гісторык літаратуры, выкладчык універсітэта, літаратар
Навуковая сфера гісторыя літаратуры[d][2], літаратуразнаўства[2] і філалогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d] (1856)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ізмаіл Іванавіч Сразнеўскі
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Харкаве. З дваран[4]. У 1848 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1852 годзе ў Харкаўскім універсітэце абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Взгляд на исторический ход русской драмы»[5][6]. У 1852—1860 гадах ад’юнкт-прафесар кафедры рускай славеснасці гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта. У 1856 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «О древней русской летописи как памятнике литературы»[6][5]. У 1858—1860 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Еўропе[4]. У 1860—1872 гадах прафесар кафедры рускай славеснасці гісторыка-філалагічнага факультэта (экстраардынарны прафесар (1860), ардынарны прафесар (1864), заслужаны прафесар (1882)[6]). Адначасова выкладаў рускую славеснасць у Школе гвардзейскіх прапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў, у 1856 годзе даваў урокі рускай мовы ў Другім кадэцкім корпусе[5], рускую мову і славеснасць у Вучылішчы правазнаўства[4].

Член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па Аддзяленню рускай мовы і славеснасці з 3 снежня 1855 года[7]. Экстраардынарны акадэмік з 6 лістапада 1872 года[7]. Ардынарны акадэмік з 6 лютага 1876 года[7], старшыня Другога аддзялення (1899)[6]. У 1900 годзе заснаваў і ўзначаліў у акадэміі Разрад вытанчанай славеснасці[5].

Навуковая дзейнасць

правіць

М. І. Сухамлінаў належаў да культурна-гістарычнай школы[4]. Займаўся вывучэннем гісторыі рускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў, гісторыі навукі і асветы ў Расіі. Адзін з першых гісторыкаў новай рускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў[6]. У сваіх працах выкарыстоўваў помнікі славянскай пісьменнасці і літаратуры як матэрыял для параўнальнага аналізу.

Сярод апублікаванага:

  • О псевдонимах в древней русской словесности / [Соч.] М. Сухомлинова. — Санкт-Петербург : тип. Имп. Акад. наук, 1855. — 64 с. ; 24 см. — Библиогр. в примеч.
  • Материалы для истории образования в России в царствование императора Александра I. Т. 1—2. — СПб., 1866;
  • О трудах по истории русской литературы // ЖМНП. 1871. № 8;
  • Радищев, автор «Путешествия из Петербурга в Москву» / [Соч.] М. И. Сухомлинова. — Санкт-Петербург : тип. Акад. наук, 1883. — [2], 143 с. ; 24 см. — (Сборник Отделения русского языка и словесности Академии наук ; Т. 32, № 6). — Библиогр. в примеч.;
  • И. С. Тургенев. СПб., 1884;
  • История Российской Академии. Т. 1—8. — СПб., 1874—1888;
  • Исследования и статьи по русской литературе и просвещению. Т. 1—2. — СПб., 1889;
  • А. С. Кайсаров и его литературные друзья. — СПб., 1897 (Сб. Отд. Русского языка и словесности АН. Т. 65. № 5);
  • Исследования по древней русской литературе. — СПб., 1908 (Сб. ОРЯС. Т. 85. № 1);
  • Исследования по древней русской литературе. — СПб., 1908.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць