Міхаіл Васілевіч Радзіеўскі
Міхаіл Васілевіч Радзіе́ўскі[1] (нар. 25 чэрвеня 1936) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1990), прафесар (2000).
Міхаіл Васілевіч Радзіеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эканаміст[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Гярбелевічы (зараз у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут. Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1964 годзе[2]. У 1964—1966 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Цэнтральным навукова-даследчым і праектна-тэхналагічным інстытуце тэхнікі кіравання. У 1966—1981 гадах у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, дацэнт кафедры «Арганізацыя і планаванне прамысловых прадпрыемстваў»[2]. У 1981—1990 гадах старшы навуковы супрацоўнік сектара эканомікі машынабудавання Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі БССР, у 1990—1994 гадах — загадчык сектара[2]. З 1994 года М. В. Радзіеўскі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, прафесар кафедры эканомікі і кіравання навуковымі даследаваннямі, праектаваннем і вытворчасцю[2].
Правадзейны член Міжнароднай акадэміі тэорыі і практыкі арганізацыі вытворчасці з 1998 года, эксперт і вучоны сакратар экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па эканоміцы з 1995 года[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя навуковыя працы па планаванні і бізнес-планаванні на прамысловых прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытворчасцю, развіццю інавацыйных тэхналогій, маркетынгу ў сістэме кіравання прадпрыемствамі. Аўтар больш за 75 артыкулаў і тэзісаў дакладаў, 3 манаграфій і 11 вучэбных дапаможнікаў[2]. Кіраваў падрыхтоўкай 2 кандыдацкіх дысертацый[2].
Сярод апублікаванага:
- Планирование и учёт незавершенного производства. — Мн., 1971;
- Планирование на промышленном предприятии в условиях АСУ. — Мн., 1974;
- Оперативное управление промышленным производством. — Мн., 1985;
- Развитие арендного подряда на машиностроительных предприятиях. — Мн., 1990 (разам з С. М. Танковіч)
- Организация производства: инновационная стратегия устойчивого развития предприятия. — Мн.: Управленец, 2006.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б в г д е ё Радиевский Михаил Васильевич // ЭКОНОМИКА.BY (руск.)
Літаратура
правіць- Радзіеўскі Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).