Міхаіл Васілевіч Зімянін

(Пасля перасылкі з Міхаіл Зімянін)

Міхаіл Васілевіч Зімянін (21 лістапада 1914, Віцебск3 мая 1995, Масква) — савецкі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПСС, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 2-3 і 7-11 скліканняў ад РСФСР.

Міхаіл Васілевіч Зімянін
Міхаіл Васілевіч Зімянін.jpg
Сцяг Сакратар ЦК КПСС
1976 — 1987
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у Чэхаславакіі
1960 — 1965
Папярэднік Іван Грышын
Пераемнік Сцяпан Чарвоненка
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у В’етнаме
1956 — 1958
Папярэднік Аляксандр Лаўрышчаў
Пераемнік Леанід Сокалаў
Сцяг Другі сакратар ЦК КПБ
19 лютага 1949 — 27 чэрвеня 1953
Папярэднік Сямён Ігнацьеў
Пераемнік Мікалай Аўхімовіч
Сцяг Сакратар ЦК КПБ па кадрах
6 чэрвеня 1947 — 19 лютага 1949
Папярэднік Мікалай Аўхімовіч
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг2-і Міністр асветы БССР
14 сакавіка 1947 — 19 красавіка 1947[1]
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Еўдакія Уралава
Пераемнік Платон Саевіч
Нараджэнне 8 (21) лістапада 1914
Смерць 1 мая 1995(1995-05-01) (80 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Natalya Zimyanina[d] і Vladimir Zimyanin[d]
Веравызнанне Атэіст
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Бітвы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За абарону Масквы»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і рабочага. Беларус.

Працаваць пачаў у 1929 годзе рабочым паравозарамонтнага дэпо. У 1934—1936 гадах выкладчык у школе, у 1936—1938 гадах служыў у Чырвонай Арміі.

У 1938 годзе вылучаны на камсамольскую працу. З 1939 года член ВКП(б). У 1939 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. З 1939 года — сакратар ЦК камсамола Беларусі. У 1940—1946 гадах займаў пасаду першага сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны займаўся стварэннем камсамольскага падполля і фарміраваннем падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 годзе як член Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б вёў працу па разгортванні падпольнай і партызанскай барацьбы ў Беларусі. У 1946 годзе прызначаны міністрам асветы БССР. З 1947 года стаў сакратаром, а затым другім сакратаром ЦК КП Беларусі. У 1952—1956 і з 1966 года — член ЦК КПСС (у 1956—1966 — член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС).

12 чэрвеня 1953 года Прэзідыум ЦК КПСС па дакладной запісцы Л. П. Берыі прыняў пастанову «Пытанні Беларускай ССР», якой ЦК КПБ рэкамендавана абраць М. Зімяніна першым сакратаром ЦК КПБ, на бліжэйшым пленуме. Аднак падчас правядзення ў Мінску 25—27 чэрвеня 1953 года Пленума ЦК КПБ, у Маскве быў арыштаваны Л. П. Берыя і Прэзідыум ЦК КПСС адмяніў рэкамендацыю, таму першым сакратаром ЦК КПБ быў пераабраны М. С. Патолічаў.

У 1956—1958 гадах быў паслом СССР у В’етнаме, з 1960 па 1965 гады — у Чэхаславакіі.

У 1965 годзе стаў намеснікам міністра замежных спраў СССР, але неўзабаве пераведзены на пасаду галоўнага рэдактара «Праўды», на якой працаваў больш за 10 гадоў, да 1976 года. З 1966 па 1976 год старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР.

5 сакавіка 1976 года па рэкамендацыі і з падачы К. Чарненка абраны сакратаром ЦК КПСС, сумесна з М. Суславым курыраваў ідэалагічныя пытанні, а таксама навуку, адукацыю, культуру і СМІ.

У кастрычніку 1980 года прадстаўляў Палітбюро ЦК КПСС на пахаванні П. М. Машэрава.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 красавіка 1947 г. «Аб вызваленні тав. Зімяніна М. В. ад абавязкаў міністра асветы Беларускай ССР»
  2. Зимянин Михаил Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Аляксандр Андрэевіч Лаўрышчаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у В'етнаме
 

19561958
Пераемнік:
Леанід Іванавіч Сокалаў
Папярэднік:
Іван Цімафеевіч Грышын
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Чэхаславакіі
 

19601965
Пераемнік:
Сцяпан Васілевіч Чарвоненка