Міхаіл Сяргеевіч Шыбун

беларускі футбаліст

Міхаіл Шыбун (нар. 1 студзеня 1996, Малеч, Бярозаўскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Рэспекта».

Футбол
Міхаіл Шыбун
Поўнае імя Міхаіл Сяргеевіч Шыбун
Нарадзіўся 1 студзеня 1996(1996-01-01)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рэспект
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 21 (1)
2017   Беларусь Гарадзея 13 (1)
2019   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 (0)
2019   Беларусь Мінск 5 (0)
2020 Беларусь Гарадзея 25 (1)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 29 (8)
2022 Беларусь Мінск 4 (0)
2022 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 3 (0)
2023— Беларусь Рэспект (Салігорск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2015—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, з 2012 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра» у якасці паўабаронцы. Перад сезонам 2015 стаў трэніравацца таксама з асноўным складам. 19 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне матча супраць мазырскай «Славіі» (1:1). Пазней яшчэ некалькі разоў выйшаў на замену, а ў другой палове сезона 2015 выступаў толькі за дубліруючы склад.

Сезон 2016 распачаў у дублі, але потым стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, часам выхадзіў у стартавым складзе. Усяго за асноўную каманду правёў 9 матчаў (5 — у чэмпіянаце Беларусі, 1 — у Кубку Беларусі і 3 — у Лізе Еўропы). У першай палове сезона 2017 тройчы з’явіўся на полі ў асноўнай камандзе (1 — у чэмпіянаце Беларусі, 2 — у Кубку). У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Гарадзея» да канца сезона[3]. У «Гарадзеі» стаў іграком стартавага складу.

У студзені 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[4], а ў лютым падоўжыў кантракт з салігорскім клубам да канца 2019 года[5]. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных, але часам выхадзіў у стартавым складзе. У гэты час пачаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы (да таго гуляў на пазіцыі паўабаронцы).

Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», а ў сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У складзе жодзінцаў выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе правёў на полі адзін тайм. У ліпені 2019 года арэнда датэрмінова была скасавана, і абаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[7]. Неўзабаве на правах арэнды далучыўся да «Мінска»[8], дзе спачатку прыцягваўся да асноўнай каманды, але пазней стаў заставацца на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»[9] і ў хуткім часе стаў іграком «Гарадзеі»[10]. У сезоне 2020 пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня па верасень трывала з’яўляўся ў стартавым складзе.

У студзені 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. У лютым стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў «Крумкачоў» у сезоне.

У студзені 2022 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[12]. На полі з’яўляўся рэдка, выходзячы на замену. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[13] і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[14]. Пакінуў петрыкаўскі клуб у студзені 2023 года[15].

Сезон 2023 пачаў у складзе салігорскага «Рэспекта» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Шахцёр (Салігорск)   6 0
2013 дубль Шахцёр (Салігорск)   30 0
2014 дубль Шахцёр (Салігорск)   28 1
2015 Д1 Шахцёр (Салігорск)   4 0
2016 Д1 Шахцёр (Салігорск)   5 0
2017 (1) Д1 Шахцёр (Салігорск)   1 0
2017 (2) Д1 Гарадзея   13 1
2018 Д1 Шахцёр (Салігорск)   11 1
2019 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   1 0
2019 (2) Д1 Мінск   5 0
2020 Д1 Гарадзея   25 1
2021 Д2 Крумкачы   29 8
2022 (1) Д1 Мінск   4 0
2022 (2) Д2 Шахцёр (Петрыкаў)   3 0

Зноскі