Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў

Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў (19231989) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1923(1923-06-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1989(1989-10-26) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19411975
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені

Біяграфія правіць

Міхаіл Рабцаў нарадзіўся 4 чэрвеня 1923 г. ў горадзе Барысаве (цяпер — Мінская вобласць Беларусі). Скончыў 8 класаў школы і аэраклуб. У 1941 г. Рабцаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 г. ён скончыў Чарнігаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З сакавіка 1943 г. — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да мая 1945 г. гвардыі старшы лейтэнант Міхаіл Рабцаў камандаваў звяном 2-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 322-й знішчальнай авіядывізіі 2-га знішчальнага авіякорпуса 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронту. За час свайго ўдзелу ў вайне ён здзейсніў 147 баявых вылета, асабіста збіў 15 варожых самалётаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 г. за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы лейтэнант Міхаіл Рабцаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6062.

Пасля заканчэння вайны Рабцаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 г. ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1975 г. ў званні палкоўніка Рабцаў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Маскве. Памёр 26 кастрычніка 1989 г., пахаваны на Траекураўскіх могілках Масквы.

Ганаровы грамадзянін Барысава. Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнамі Чырвонай Зоркі і «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, шэрагам медалёў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Быков М. Ю. Асы Великой Отечественной. — М.: Эксмо; Яуза, 2007.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. минск, 1984.
  • Рабцаў Міхаіл Яўсеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 36. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Расстренин О. В. Расколотое небо. — М.: Эксмо; Яуза, 2007.
  • Семёнов А. Ф. На взлёте. — М.: Воениздат, 1969.