Мікалай Максімавіч Мяшкоў

(Пасля перасылкі з М. М. Мяшкоў)

Мікала́й Максі́мавіч Мяшко́ў (11 мая 1922, Крычаў1999) — дзяржаўны дзеяч БССР, беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), прафесар (1968). Член КПСС з 1944 г.

Мікалай Максімавіч Мяшкоў
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
1959 — 1962
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
1985 — 1990
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
1962 — 1966
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
1967 — 1970
2-і Міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР
1968 — 1988
Папярэднік Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч
Нараджэнне 11 мая 1922(1922-05-11)
Смерць 1999
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць гісторык
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

З 1940 г. у РСЧА. Удзельнік Другой сусветнай вайны. З 1942 года на грамадскай і партыйнай рабоце ў Таджыкскай ССР. З 1945 г. інструктар ЦК КП(б)Б. У 1949 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у 1953 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1953 г. намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, загадчык аддзела навукі, навучальных устаноў і школ ЦК КПБ, дырэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ.

У 19681988 гг. міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Член ЦК КПБ у 1960—1991 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1967—1990 гг.

Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.

Навуковыя інтарэсы правіць

Даследаваў гісторыю СССР і БССР, КПСС і Камуністычнай партыі Беларусі, пытанні вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Творы правіць

  • Большевики Белоруссии в первой русской революции / Институт истории партии при ЦК КП Белоруссии-филиал Института Маркса-Энгельса-Ленина-Сталина при ЦК КПСС. — М.: Госполитиздат, 1955. — 132 с., 2 л. портр. и карт.
  • Большевики Белоруссии в период Всероссийской Октябрьской политической стачки 1905 года / Н. М. Мешков; Общество по распространению политических и научных знаний Белорусской ССР. — Мн., 1955. — 51 с.
  • В. И. Ленин и образование Компартии Белоруссии // Коммунист Белоруссии. — 1960. — № 4. — С.
  • Великий Октябрь — торжество марксистско-ленинской теории социалистической революции // Великий Октябрь — торжество идей марксизма-ленинизма. — Мн., 1970.
  • Возрастание руководящей роли партии в коммунистическом строительстве // Ленинские принципы партийной работы в действии. — Мн., 1967.
  • На переднем крае идеологической борьбы / Н. М. Мешков. — М.: Знание, 1977. — 30, [2] с. — (Библиотечка «К 30-летию Всесоюзного общества «Знание»).
  • Советская высшая школа — кузница кадров строителей коммунизма: Стенограмма лекции, прочитанной на народных чтениях во Дворце культуры Белсовпрофа 9 августа 1972 г. / Н. М. Мешков; Правление общества «Знание» Белорусской ССР, Научно-методический совет по пропаганде исторических знаний. — Мн., 1972. — 20 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мяшкоў Мікалай Максімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: [у 12 т.] / Акадэмія навук БССР, Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі; рэдкалегія: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 7: Манцякі — Паддубічы. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1973. — 607 с., [33] л. іл., каляр. іл., карт, партр., факсім. — С. 347.
  • Мяшкоў Мікалай Максімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 255.