Майсей Якаўлевіч Грынблат

(Пасля перасылкі з М. Я. Грынблат)

Майсей Якаўлевіч Гры́нблат (29 сакавіка 1905, Мінск — 4 ліпеня 1983) — беларускі этнограф, фалькларыст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1945).

Майсей Якаўлевіч Грынблат
Дата нараджэння 29 сакавіка 1905(1905-03-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1983(1983-07-04) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, этнограф, фалькларыст
Навуковая сфера Этналогія і беларусазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1945)
Навуковае званне
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1930 годзе Ленінградскі ўніверсітэт. Працаваў акцёрам у трупе У. Галубка (19211925). 3 1930 года ў АН Беларусі: у Інстытуце гісторыі (1931—1941; 19451956) і Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (19571976), адначасова выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце (19371941) і БДУ (1939—1941, 19451955).

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру, грамадскі побыт, этнагенез беларусаў, бібліяграфію беларусазнаўства. Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кнізе «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Склаў зборнік фальклору «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972, з А. І. Гурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кніга 1—2, 1976), «Выслоўі» (1979).

ТворыПравіць

Адзін з аўтараў двухтомнай (Т.1, 1961) і пяцітомнай (Т.1, 1972) «Гісторыі Беларускай ССР».

  • «Краязнаўчыя музеі і вясновая пасяўная кампанія» (1932)[1]
  • «Сталін у яўрэйскай народнай творчасці» (1939, складальнік)[1]
  • «Песні беларускага народа» (1940, Т.1, рэдактар[2], складальнік[1])
  • «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958, рэдактар)[1]
  • «Беларускія народныя песні» (1959, рэдактар)[1]
  • «Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории» (1968)[3]
  • «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969, рэдактар)[1]
  • «Сказки народов СССР» (1970, складальнік)[3]
  • «Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка» (1972)[2]
  • «Загадкі» (1972, складальнік)[2]
  • «Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі» (1975, рэдактар)[2]
  • «Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн.» (1976, складальнік)[1]
  • «Этнаграфічны зборнік (даклады аддзялення этнаграфіі і Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР)» (1975, рэдактар)[2]
  • «Выслоўі» (1979, складальнік)[1]
  • «Вяселле: песні» (кн. 1, 1980, рэдактар)[1]
  • «Вяселле: песні» (кн. 2, 1981, рэдактар)[2]
  • «Вяселле: песні» (кн. 3, 1983, рэдактар)[1]

ПеракладыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 a001="BY-SEK-609084" (руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 a001="BY-SEK-609084" (руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 3,0 3,1 a001="BY-SEK-333533" (руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.

ЛітаратураПравіць