Наталля Анатольеўна Клімовіч
Наталля Анатольеўна Клімовіч (2 лютага 1963, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Наталля Анатольеўна Клімовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1963 (61 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 2 лютага 1963 года ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, педыятр.
Працавала ткачыхай Пухавіцкага РКБА; медыцынскай сястрой, урачом-педыятрам участковым, раённым урачом-педыятрам Кастрычніцкага раёна горада Мінска; галоўным урачом установы аховы здароўя «3-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка».
З’яўлялася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1].
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 чэрвеня 2017. (бел.)