Наталля Васільеўна Несцер

Наталля Васільеўна Несцер (нар. 11 студзеня 1978 года, Дзітва Лідскага р-на Гродзенскай вобл.) — беларускі філолаг, мовазнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Наталля Васільеўна Несцер
Дата нараджэння 11 студзеня 1978(1978-01-11) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера філалогія, мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ева Аляксандраўна Лявонава

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзілася ў сям'і інжынераў. Скончыла ў 2000 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Класічныя мовы і літаратуры», атрымаўшы кваліфікацыю выкладчыка класічных моў і антычнай літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. У 2005 годзе таксама скончыла навучанне ў аспірантуры гэтай жа ВНУ па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (англійская і амерыканская)». Згодам прайшла перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. Стажыравалася на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа» абараніла 21 сакавіка 2008 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Антычная традыцыя ў лірыцы Эзры Паўнда, 1910-1920-х гг.», навуковы кіраўнік — Ева Аляксандраўна Лявонава. У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне дацэнта.

У 2002-2003 гадах працавала выкладчыкам кафедры лацінскай мовы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў Мінску. У 2000-2002 і з 2003 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўлялася выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. Пэўны час з'яўлялася загадчыкам кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў. Сёння працуе на пасадзе дацэнта кафедры славянскай філалогіі гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, выкарыстання аўдыявізуальных сродкаў (у тым ліку мультыплікацыі) у выкладанні моў замежнікам, творчасць Эзры Паўнда і яе сувязь з антычнай традыцыяй, пытанням антычнай літаратуры ў беларускіх перакладах, выданнях і даследаваннях і г.д.

СпасылкіПравіць