Нача (прыток Бярэзіны)

рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны

На́ча — рака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Нача
Характарыстыка
Даўжыня 17,5 км
Басейн 78 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Падбярэззе
 • Каардынаты 54°20′25,40″ пн. ш. 28°27′18″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне 2,5 км ад вёскі Нежыцы
 • Каардынаты 54°26′36,50″ пн. ш. 28°22′16,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Барысаўскі раён
physical
Нача (прыток Бярэзіны)
Нача (прыток Бярэзіны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва балцкага паходжання.

Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, Дзвіны, прыпяцкай Луніі, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»).

Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).

Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў[ru].

Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.

Водаапісанне

правіць

Даўжыня 17,5 км[3]. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Падбярэззе, вусце за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Нежыцы. Рэчышча каналізаванае. У вёсцы Кішчына Слабада на рацэ створана сажалка (плошча 6,8 га).

Каля ракі вёскі Падбярэззе, Стралкаўцы, Кішчына Слабада, Вільянова, Нежыцы, аграгарадок Хаўхоліца[4].

Крыніцы

правіць
  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
  2. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
  3. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.
  4. Борисовский район: карта 2008.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Минская область. Борисовский: карта. Борисов: план / Ред. В. А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2008. — 10 000 экз. (руск.)