Будынак гасцініцы «Нова Варшава»

Будынак гасцініцы «Нова Варшава» — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 9А[1]. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Славутасць
Будынак гасцініцы «Нова Варшава»
Дом № 9А
Дом № 9А
53°54′08″ пн. ш. 27°33′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Праект дома Вечарэвіна, зацверджаны на будаўніцтва Мінскай гарадской управай. Канец ХІХ ст.
 
Праект фасада дома Вечарэвіна

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года. Пасля пажару мінскі мешчанін Гілель Вечарэвін пабудаваў на месцы страчаных будынкаў вялікі дом, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу[2].

Гэта быў трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам, аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на ярусы прафіляванымі цягамі. Аконныя праёмы аздоблены прафіляванымі ліштвамі. Пад вокнамі другога паверха былі нішы з філёнгамі. У цэнтры першага паверха знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі, абапал якой былі плоскія лапаткі. Такімі ж самымі лапаткамі былі аформлены вуглы будынка. Над аркай на другім і трэцім паверхах былі змешчаны балконы з дэкаратыўнымі кратамі[2].

У 1888 годзе Вечарэвін часткова рэканструяваў будынак. У 1904 годзе ўладальнікам гэтага дома стаў мінскі купец Ш. Махцей. Паводле інвентарызацыі 1910 года большую частку памяшканняў займала гасцініца Махцея «Нова-Варшава», якая мела 10 нумароў. На першым паверсе знаходзілася бакалейная лаўка, астатнія памяшканні выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры[2].

Пасля 1920 года нацыяналізаваны. У гады Другой сусветнай вайны быў пашкоджаны[2].

Пасля вайны былы дом Вечарэвіна адноўлены, але падчас рэканструкцыі ў 1950-я гады былі страчаны амаль усе архітэктурныя элементы галоўнага фасада XIX стагоддзя. Былі разбураны балконы і адначасова замуравана праязная арка. Пасля рэканструкцыі да канца XX стагоддзя ў будынку месціліся розныя адміністратыўныя ўстановы[2].

У савецкі час у ім размяшчалася швейна-трыкатажнае атэлье[3].

Архітэктура правіць

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае ў тарцы трохвугольны шчыт. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад падзелены на ярусы прафіляванымі цягамі. Кампазіцыя галоўнага фасада падкрэслена чаргаваннем лучковых і прамавугольных аконных праёмаў. Аконныя праёмы аздоблены прафіляванымі ліштвамі. Пад вокнамі другога паверха былі нішы з філёнгамі. Пад дахам праходзіць масіўны карніз. Уваход у будынак вырашаны ў выглядзе высокага паўцыркульнага праёма-партала, абапал якога плоскія лапаткі. Такімі ж лапаткамі аформлены вуглы будынка. Над аркай на другім і трэцім паверхах змешчаны балконы з дэкаратыўнымі кратамі[2][3].

Зноскі

  1. У крыніцах таксама прыводзіцца № 11
  2. а б в г д е БУДЫНАК № 11 (ДОМ ВЕЧАРЭВІНА) ГАТЭЛЬ «НОВА ВАРШАВА»
  3. а б 271. Забудова вуліцы Рэвалюцыйнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць