Ячмень звычайны
Ячмень звычайны, таксама Ячмень шматрадковы[3] (Hordeum vulgare) — від ячменя, менавіта ён звычайна ўзрабляецца ў сельскай гаспадарцы, адна з найстаражытнейшых культурных раслін у гісторыі чалавецтва (10 тысяч год таму)[4].
Ячмень звычайны | |||||||||||||||||||
Багоўка на коласе ячменя звычайнага | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Hordeum vulgare L. (1753) | |||||||||||||||||||
|
Зерне ячменю шырока выкарыстоўваюць для харчовых, тэхнічных і кармавых мэтаў, у тым ліку ў піваварнай прамысловасці, пры вытворчасці пярловай і ячнай круп. Ячмень ставіцца да найкаштоўнейшых канцэнтраваных кармоў для жывёл, паколькі змяшчае паўнавартасны бялок, багаты крухмалам.
Батанічнае апісанне
правіцьГэта аднагадовая расліна вышынёй 30-60 см, у культурных сартоў — да 90 см. Сцёблы прамыя, голыя.
Лісце да 30 см даўжынёй і 2—3 см шырынёй, плоскае, гладкае, з вушкамі ля аснавання пласцінкі.
Утварае колас з асцюком даўжынёй каля 10 см[5]; кожны каласок — аднакветкавы. Каласы чатырох- або шасцігранныя, да 1,5 см шырынёй, з гнуткай воссю, не распадаюцца на членікі. Каласкі сабраны групамі па тры; усе каласкі плодныя, сядзячыя. Каласковыя лускі лінейна-шылападобныя, адцягненыя ў тонкі асцюк, які звычайна перавышае іх па даўжыні. Ніжняя кветкавая луска яйкападобна-ланцэтная[6]. Ячмень звычайны — самаапыляльная расліна, але не выключана перакрыжаванае апыленне. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьДзікі ячмень звычайны расце ад Паўночнай Афрыкі да Тыбета.
Культурны ячмень часцяком дзічэе блізу месцаў пасеваў, нярэдка сустракаецца як выпадковая вырасла расліна ля дарог, на насыпах.
Гісторыя
правіцьЯчмень належыць да найстаражытных культурных раслін. Як і пшаніца, ён быў акультураны ў эпоху неалітычнай рэвалюцыі на Блізкім Усходзе больш 10 тысяч гадоў таму[7]. Дзікі ячмень распаўсюджаны на шырокім прасторы ад вострава Крыт і Паўночнай Афрыкі на захадзе да Тыбецкіх гор на ўсходзе[8].
Зноскі
правіць- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Варынты напісання Ячмень звычайны або Ячмень шматрадковы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.323.
- ↑ Saltini Antonio, I semi della civiltà. Grano, riso e mais nella storia delle società umane,, prefazione di Luigi Bernabò Brea Avenue Media, Bologna 1996
- ↑ Энциклопедия «Кругосвет». Ячмень обыкновенный (руск.)
- ↑ Губанов и др. 2002, с. 259..
- ↑ -Saltini Antonio, I semi della civiltà. Grano, riso e mais nella storia delle società umane,, prefazione di Luigi Bernabò Brea Avenue Media, Bologna 1996
- ↑ Zohary D., Hopf M. Domestication of Plants in the Old World: The Origin and Spread of Cultivated Plants in West Asia, Europe, and the Nile Valley. — 3rd ed. — Oxford University Press, 2000. — ISBN 0198503571.
Літаратура
правіць- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 165. Hordeum vulgare L. — Ячмень обыкновенный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 259. — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ячмень звычайны