Павел Сяргеевіч Богуш
Павел Богуш (нар. 24 студзеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Павел Сяргеевіч Богуш | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 студзеня 1996[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ, дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. Восенню 2014 года разам з барысаўскай камандай прымаў удзел у Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за БАТЭ у першым матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), калі на полі выйшлі ў асноўным дублёры барысаўчан.
У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Аднак, ужо ў ліпені пакінуў Смалявічы[3] і ў жніўні стаў іграком сталічнага «Промня»[4]. У сакавіку 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5], аднак не згуляў ніводнага матча.
У жніўні 2017 года далучыўся да «Крумкачоў», дзе гуляў у асноўным за дубль. 20 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Гарадзеяй» (0:3).
Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[6], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[7] і неўзабаве стаў іграком «Чысці». У сезоне 2019 застаўся іграком клуба, які змяніў назву на «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, далучыўся да «Маладзечна», аднак так і не згуляў за гэты клуб і неўзабаве пакінуў яго.
У чэрвені 2021 года далучыўся да «Узды», аднак згуляў толькі ў адным матчы і неўзабаве пакінуў каманду.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ верасні 2012 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе адзначыўся голам у браму Арменіі.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | БАТЭ | 26 | 4 | |
2014 | дубль | БАТЭ | 26 | 2 | |
2015 | дубль | БАТЭ | 21 | 10 | |
2016 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 9 | 1 | |
2016 (2) | Д2 | Прамень | 10 | 1 | |
2017 (1) | Д2 | Прамень | 0 | 0 | |
2017 (2) | Д1 | Крумкачы | 2 | 0 | |
2018 (1) | Д2 | Граніт | 11 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | Чысць | 9 | 1 | |
2019 | Д3 | Андэрдог | 9 | 9 | |
2021 (сяр.) | Д3 | Узда | 1 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Pavel Bogush // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша (руск.). by.tribuna.com (2 сакавіка 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Богуш и Бурый покинули «Смолевичи-СТИ» (руск.). by.tribuna.com (30 ліпеня 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ «Луч» арендовал у БАТЭ Богуша, Бурого и Ровбута (руск.). by.tribuna.com (10 жніўня 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Богуш подписал контракт с «Лучом» (руск.). by.tribuna.com (27 сакавіка 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.
- ↑ Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021.