Павел Паўлавіч Кракалёў
Павел Паўлавіч Кракалёў (1 красавіка 1936, г. Порхаў, Пскоўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Павел Паўлавіч Кракалёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1955 годзе Харкаўскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірскім філіяле Дзіпраавіяпрама, з 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні Мінскпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: будынак НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1974), новыя карпусы будынка ЦК КПБ (1975—1984), вытворчая база будуправы «Саюзмантажлегмаш» (1976) у Мінску, праект аднаўлення і рэканструкцыі сядзібы І. Я. Рэпіна — Здраўнёва Віцебскай вобласці (1983); у аўтарскім калектыве: будынак Мінскпраекта (1975), комплекс будынкаў Дома мод і Белбыттэхпраекта (1981), 9-павярховыя жылыя дамы па праспект Ракасоўскага і вуліцы Пляханава (1973—1982), будынак партархіва (1986).
Узнагароды
правіць1—2-я прэміі на міжрэспубліканскім конкурсе за праект помніка беларускім і літоўскім партызанам (1970).
Зноскі
Літаратура
правіць- Кракалев Павел Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)