Павел Пятровіч Боцу

Па́вел Пятро́віч Бо́цу (14 чэрвеня 1933, сяло Чэмашыр, Бесарабія — 17 лютага 1987, Малдаўская ССР) — малдаўскі савецкі паэт і пісьменнік.

Павел Пятровіч Боцу
рум.: Pavel Boțu
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 ліпеня 1933(1933-07-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1987(1987-02-17) (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, палітык
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Павел Боцу нарадзіўся ў сяле Чэмашыр (рум.: Ceamaşir) Бесарабіі (цяпер сяло Прыазэрнэ Кілійскага раёна Адэскай вобласці). У 1956 годзе скончыў Кішынёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Іона Крангэ.

Павел Боцу ўступіў у КПСС у 1961 годзе. З 1965 года — старшыня кіравання Саюза Пісьменнікаў Малдаўскай ССР, з 1967 года — сакратар кіравання Саюза Пісьменнікаў СССР, дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 7 і 11 скліканняў ад Малдаўскай ССР[2].

17 лютага 1987 года застрэліўся на аўтатрасе з паляўнічай стрэльбы.

Творчасць

правіць

Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля бацькоў» (1959), «Мацерыкі» (1967), «Дом у Буджаку» (1973; Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1974), «Клятва» (1981), у якіх — этыка-маральныя праблемы, унутраны свет сучасніка. Выступаў як крытык, публіцыст. Вершы паэта, прысвечаныя Беларусі, у кнізе «Веравызнанне» (1963).

Пераклады

правіць

На беларускую мову творы Боцу перакладалі М. Аўрамчык, Г. Бураўкін, Х. Жычка, У. Паўлаў, Ю. Свірка (у кнізе «Табе, Беларусь», 1968; «Далягляды», 1976, і інш.).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць