Таўстуха

(Пасля перасылкі з Павуціннік ядомы)

Таўсту́ха, таксама Павуціннік ядомы, Бабка (Cortinarius esculentus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae).

Таўстуха
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cortinarius esculentus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2340878
EOL  6709159
MB  329027

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, спачатку паўшарападобная, пасля падушкападобна-выпуклая, з загорнутым ўніз краем, сухая, шаўкавістая, няроўна афарбаваная, з бураватымі і жаўтлявымі плямамі.

Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, смак прыемны, пах грыбны або слаба выяўлены. Ножка даўжынёй 2—5 см і дыяметрам 1—2 см суцэльная, белая або слаба бураватая, з павуціністым астаткам покрыва.

Пласцінкі прырослыя, частыя, шырокія, з няроўнымі краямі, у маладых грыбоў светла-жоўтыя, у спелых глініста-бурыя. Споравы парашок жоўта-буры, споры памерамі 9—12 × 6—8 мкм, эліпсаідальныя, барадаўчатыя, жоўта-бурыя.

Расце ў сухіх хваёвых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні—кастрычніку.

Малавядомы ядомы грыб.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць