Падчэ́ні (падсені) — адкрытая галерэя ў драўляных збудаваннях. Вырашалася як стрэшка (з вынасам 1,5-2,0 м) на слупах круглага ці квадратнага сячэння, якія маглі мацавацца ўкосінамі з гарызантальнай бэлькай. Падчэні размяшчаліся з аднаго тарцовага ці падоўжанага боку будынка на даўжыню фасада, часам апяразвалі ўвесь будынак (кружганкі).

Падчэні дома ў Міры. Юзаф Смалінскі, XIX ст.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі рабіліся ў культавых і грамадскіх збудаваннях (гандлёвыя рады, корчмы, аўстэрыі, паштовыя станцыі) у XVIIXIX стагоддзях, у крамах і дамах гандлёва-рамесніцкага насельніцтва для выстаўкі тавараў і аховы іх ад непагадзі (г.п. Мір Карэліцкага, в. Трабы Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці, г. Лунінец Брэсцкай вобласці і інш.), таксама ў сельскіх жылых і гаспадарчых пабудовах (да канца XIX ст.).

Літаратура правіць