Адкрыць галоўнае меню
Пакроўскі пасад у пачатку XX ст. Злева Пакроўская царква, справа — касцёл бернардзінцаў

Пакроўскі пасад — гандлёва-рамесная ўсходняя частка старажытнага Магілёва. У наш час тэрыторыі былога пасада ўваходзіць у Ленінскі раён горада.

Згадваецца ў дакументах XVIXVIII стст. Займаў тэрыторыю паміж правабярэжжам Дняпра і ручаем Дзебра (сучасныя вуліцы Вялікая і Малая Грамадзянскія, 2-і Волі, Ламаносава, частка Падгорнай, санітарная і зялёная зоны водаканала). Уключаў так званыя «сотні»: Курдзенееўскую, Перахрысценскую, Слабодскую (існавалі і адпаведныя назвы вуліц), Бярозаўскую, Выганскую.

Забудова пасада
План Магілёва ў канцы XVII ст.

Да пачатку XVII ст. у межах Пакроўскага пасада было каля 400 прыватнаўласніцкіх зямельных надзелаў, пражывала 45 рамеснікаў розных прафесій (дойліды, гарбары, шаўцы, півавары і інш.). Насельніцтва ў асноўным займалася садаводствам, агародніцтвам, гандлем.

У XVIIIXIX стст. у пасадзе жылі з сем’ямі 4 пакаленні сям’і Трубніцкіх — летапісцаў Магілёўскай хронікі. У Пакроўскім пасадзе знаходзіліся цэрквы Пакроўская (не захавалася), Мікалаеўская і Ануфрыеўская, касцёл бернардзінцаў (не захаваўся), гарадская лазня, «мытны дом», «гасціны дом», «дом браціі кушнерскага цэха» (цэх кушняроў).

ЛітаратураПравіць

  • Покровский посад // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Шаблон:Гістарычныя раёны Магілёва