Палаца-паркавы ансамбль (Грозава)
Палаца-паркавы ансамбль Мержыеўскіх — помнік архітэктуры класіцызму ў аграгарадку Грозава (Капыльскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Да 1863 года Грозава належала Мержыеўскім, пазней — Вітгенштэйнам.
Палацава-паркавы ансамбль | |
Палацава-паркавы ансамбль у Грозаве | |
---|---|
![]() | |
53°10′01,14″ пн. ш. 27°19′49,26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Грозава |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1750 |
Будынкі | |
палац • амбар • маслабойня | |
![]() |

У палацы размяшчалася школа. На 2012 год будынак закрыты на рэканструкцыю.
Архітэктура
правіцьПалац — мураваны двухпавярховы будынак з вальмавым дахам. Цэнтр сіметрычна-восевай кампазіцыі падкрэслены чатырохкалонным порцікам з пандусам на галоўным і глыбокім рызалітам на дваровым фасадах (на акварэлі Н. Орды 1864—1876 гг. таксама меў чатырохкалонны порцік). Да заходняга тарца палаца далучаная аднапавярховая службовая прыбудова. Пластыка фасадаў ствараецца прафіляванымі цягамі, ліштвамі прамавугольных акон і дзвярэй, лапаткамі і рустам па вуглах будынку. Планіроўка анфіладна-калідорная з цэнтральнай групай парадных памяшканняў і вялікім вестыбюлем з двухбаковай лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
З боку дваровага фасада на схіле ўзгорку быў разбіты парк (не захаваўся).
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палаца-паркавы ансамбль (Грозава)
- Палаца-паркавы ансамбль (Грозава) на сайце Radzima.org
- Палаца-паркавы ансамбль (Грозава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)