Палеская легенда (фільм)
«Палеская легенда» — фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» па матывах апавядання У. Караленкі «Лес шуміць» (1885)[1]. Прэм'ера фільму адбылася 5 чэрвеня 1957 года.
Палеская легенда | |
---|---|
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Аператар | У. Л. Акуліч |
Кампазітар | |
Краіна | БССР |
Год | 1957 |
IMDb | ID 0189016 |
Сюжэт
правіцьФільм пачынаецца з таго, як прыгонны ляснік Раман прыводзіць да пана Міхася, які забіў у панскім лесе лісу. Тым часам у маёнтку гулянне. Госці слухаюць спевы Апанаса, вольнага селяніна. За прыгожыя спевы пан абяцае выканаць любое жаданне хлопца. Апанас просіць даць вольную яго нявесце Аксане. Але пан адпраўляе спевака да другога пана, гвалтуе Аксану, а потым вырашае аддаць яе ў жонкі лясніку Раману[1].
Афармленне
правіцьМастакамі карціны былі Уладзімір Белавусаў (першая самастойная праца ў кіно) і Армэн Грыгар'янц[1].
Акцёры
правіць- Аксана — Ала Ларыонава
- Раман — Іван Пераверзеў
- Апанас — Леанід Кадраў
- Пан Іван — Леанід Рахленка
- Багдан — Уладзімір Уладамірскі
- Пан Антоній — Глеб Глебаў
- Міхась — Віктар Кулакоў
- Васілёк — Віця Лазараў
У эпізодах таксама здымаліся Уладзімір Дзядзюшка, Марыя Зінкевіч, Кузьма Кулакоў, Аляксандр Кістаў, Яўген Карнавухаў, Аляксандра Клімава, Уладзімір Кудрэвіч, Вітаўтас Канцлерыс і іншыя[2].
Зноскі
- ↑ а б в Полесская легенда (руск.)
- ↑ Полесская легенда. Актёры и роли (руск.)