Партулак
Партулак[3][4], або Дандур (Portuláca) — род кветкавых раслін сямейства Партулакавыя (Portulacaceae). Існуе больш за 100 (па іншых звестках, каля 200) відаў.
Партулак | |||||||||||||
![]() Portulaca villosa | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||
Партулак агародны (Portulaca oleracea)
| |||||||||||||
|
Сучасная навуковая назва расліны дадзена з-за спосабу раскрыцця насеннай каробачкі, паходзіць ад лац.: portula — веснічкі.
АрэалПравіць
Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе сустракаецца партулак агародны (Portulaca oleracea) — амаль касмапалітнае пустазелле. Трапляецца на палях, засмечаных месцах, уздоўж дарог. У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі інтрадукаваны партулак буйнакветны (Portulaca grandiflora).
АпісаннеПравіць
Аднагадовыя ці шматгадовая мясістая травяністая расліна, вышынёй 10—30 см. Корань верацянопадобны, галінасты. Сцябло сакавітае, дудчатае, разгалінаванае. Лісцінкі зялёныя, сакавітыя, авальныя, нагадваюць пляскатыя яйкі, чаргаваныя, сядзячыя. Квітнее з чэрвеня па верасень. Кветкі пераважна дробныя, адзіночныя або ў пазушных пучках, двухполыя, белыя, жоўтыя, часам цёмна-карычневыя, размешчаны па дзве-тры ля разгалінавання сцябла. Плод — каробачка.
УжываннеПравіць
Аднагадовы партулак агародны (Portulaca oleracea) ўжываецца ў ежу як салата.
Харчовая, лекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Пашына Г. В. Партулак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 123.
СпасылкіПравіць
- Портулак: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Portulaca (англ.) // The Plant List
- Genus: Portulaca L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)