Партулак буйнакветны

від раслін

Партулак буйнакветны[3][4] — від кветкавых раслін роду Партулак (Portulaca) сямейства Партулакавыя (Portulacaceae).

Партулак буйнакветны

Сумесь рознакаляровых Portulaca grandiflora
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Portulaca grandiflora Hook., 1829


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20419
NCBI  3583
EOL  595871
GRIN  t:29451
IPNI  699211-1
TPL  kew-2573991

Апісанне правіць

 
 
Portulaca grandiflora на клумбе ў Слаўгарадзе

Партулак буйнакветны — невялікая, але хуткарослая аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см. Тоўстае, ляжачае сцябло нясе падоўжанае лісце даўжынёй 2,5 см і кветкі дыяметрам 2,5—3 см з 5 пялёсткамі. Лісце простае, суцэльнае, мясістае. Кветкі бываюць розных адценняў чырвонага, аранжавага, жоўтага, пурпурнага і белага колераў. У большасці сартоў кветкі адкрыты толькі ў сонечныя дні. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

У дзікай прыродзе расліна сустракаецца ў Аргенціне, паўднёвай Бразіліі і Уругваі[5][6]. Дэкаратыўна вырошчваецца па ўсяму свету, у тым ліку некалькі разнавіднасцяў сустракаюцца і ў Беларусі[7]. Цвіце ў ліпеніверасні[4].

Мноства культурных форм было выведзена, каб атрымаць махрыстасць кветак і кветкі іншых колераў[5].

Portulaca grandiflora непатрабавальная расліна. Расце ў любых глебах. Патрабуе сонечнага святла, каб добра расці. Мясістыя сцяблы і лісце расліны дапамагаюць ёй супрацьстаяць залішняму сонечнаму святлу і засусе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. паводле БЭ ў 18 тамах. Т. 12.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
  6. Germplasm Resources Information Network: Portulaca grandiflora Архівавана 16 верасня 2008.
  7. Растения Беларуси

Літаратура правіць

Спасылкі правіць