Партулак агародны

від раслін

Партулак агародны[3], Партулак звычайны (Portulaca oleracea) — кветкавая расліна роду Партулак (Portulaca) сямейства Партулакавыя (Portulacaceae).

Партулак агародны
Starr 080602-5375 Portulaca oleracea.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Portulaca oleracea L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20422
NCBI  46147
EOL  587111
GRIN  t:29453
IPNI  323270-2
TPL  kew-2566490

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло даўжынёй да 35—40 см, голае, сакаўное, мясістае, галінастае ад асновы, амаль сцелецца. Лісце простае, суцэльнае, мясістае, сядзячае, чаргаванае, звужанае да асновы. Ніжняе лісце сядзячае, верхняе — амаль супраціўнае. Кветкі дробныя, жоўтага колеру, па 2—3 у пазухах разгалінаванняў сцябла. Плод — каробачка яйцападобнай або амаль круглай формы.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Еўраазіяцкі від. Трапляецца на палях, пясчаных берагах вадаёмаў, узлесках і палянах, камяністых россыпах, засмечаных месцах, уздоўж дарог, як пустазелле на пасевах. Святлолюбівая расліна[4]. Мезафіт і эўтроф[4]. Вырошчваецца ў культуры.

Хімічны складПравіць

Маладое лісце мае 2,2 % азоцістых рэчываў, 2,1 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў, 0,4 % алею; багатае вітамінамі А і С.

У культурыПравіць

Партулак малапатрабавальны да глебавых умоў. Размнажаецца насеннем. Сеюць у прагрэтую глебу радамі з міжрадкоўямі 45 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на адлегласць 12—15 см. Пры ўборцы расліну зразаюць амаль цалкам.

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

Маладое сакавітае лісце і парасткі партулаку спажываюць у салатах і супах. Яны ўзбуджаюць апетыт, праганяюць смагу, павышаюць тонус, іх рэкамендуюць пры захворваннях печані. Зеляніну марынуюць і выкарыстоўваюць як прыправу для мясных страў. Для сяўбы прыдатныя сарты Зялёны, Жоўты і Залаціста-жоўты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 Портулак огородный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць