Партызанаўка (Слонімскі раён)
Партыза́наўка[1] (трансліт.: Partyzanaŭka, руск.: Партизановка), да 1964 года Пляшкі[2] — аграгарадок у Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадзевяткавіцкага сельсавета.
Аграгарадок
Партызанаўка
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 25 км у напрамку на поўдзень ад горада Слонім, за 168 км ад Гродна, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Слонім[2].
Гісторыя
правіцьМясцовасць заселена са старажытнасці, селішча на ўсходняй ускраіне вёскі, на беразе Булянкі (левы прыток Грыўды), датуецца першай паловай 1-га тысячагоддзя.
У ХІХ стагоддзі вёска Пляшкі ўваходзіла ў фальварак Зосін, які адносіўся да маёнтка Новыя Дзявяткавічы. Паводле інвентара 1846 года, у вёсцы 12 двароў, 78 жыхароў, належала памешчыку Альфрэду Слізеню. У пачатку ХХ стагоддзя вёска ў Мар’янскай воласці Слонімскага павета.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы. Уваходзіла ў Мар’янскую гміну Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.
30 ліпеня 1964 года Пляшкі перайменаваны ў Партызанаўку[3].
Да 22 ліпеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Глоўсевіцкага сельсавета[4].
Вёска ўваходзіць у СРУСП «Новадзявяткавічы». Працуюць магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, лазня, аддзяленне сувязі, царква. Таксама ёсць дом самастойнага сумеснага пражывання. З 2019 года перастала працаваць базавая школа і дзіцячы сад. А з 2020 года перастаў працаваць комплексны прыёмны пункт.
Насельніцтва
правіць- 1846 год — 78 жыхароў, 12 двароў.
- 1905 год — 224 жыхары.
- 1921 год — 22 жыхары, 8 двароў.
- Ліпень 1969 года — 194 жыхары.
- 2000 год — 347 жыхароў, 119 двароў[2].
- 2003 год — 304 жыхары, 114 двароў.
- 2020 год — 280 жыхароў.
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр Асіповіч-Асіпчык (1909—1990) — грамадскі і царкоўны дзеяч беларускай эміграцыі
- Фёдар Сямёнавіч Рыла (нар. 1916) — вязень лагера ў Бярозе-Картузскай. Сын селяніна-бедняка з Пляшак. У 1934 годзе ўступіў у КСМЗБ і прымаў актыўны ўдзел у падпольнай рэвалюцыйнай барацьбе. У маі 1936 — кастрычніку 1937 года зняволены ў Бярозе-Картузскай, 90 дзён адбыў у карцары. У 1937 годзе прызваны на дзейную вайсковую службу ў Войска Польскае, на 18-ы дзень 2-й сусветнай вайны ў баях пад Варшавай трапіў у палон, 6 гадоў прабыў у нямецкіх лагерах ваеннапалонных.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
Літаратура
правіць- Партызанаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА , 2004. — 752 с.: іл.
- Сяргей Чыгрын «Хочацца да хаты». Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі, лісты, аўтографы.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Малавядомы нарыс пра Жыровічы Архівавана 8 ліпеня 2019.