Па́руснікавыя (Istiophoridae) — сямейства рыб атрада Акунепадобныя (Perciformes).

Паруснікавыя

Tetrapturus audax
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Istiophoridae Rafinesque, 1810


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172486
NCBI  27768
EOL  5310
FW  83023

Падзяляюцца на 3 роды: кап’яносцы, або кап'ярылы — 6 відаў, марліны — 3 віды, паруснікі — 2 віды. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Жывуць пераважна ў прыбярэжнай зоне. Развіваюць скорасць да 130 км/гадз.

Даўжыня да 5 м, маса да 900 кг. Рыла падоўжанае. Першы спінны плаўнік доўгі і высокі, нагадвае парус (адсюль назва), у час руху здольны ўкладвацца ўздоўж спіны. Грудныя плаўнікі звычайна доўгія і вузкія.

Драпежнікі, кормяцца рыбай і кальмарамі.

Аб’екты промыслу.

Літаратура правіць