Паўлу Фрэйрэ (парт.: Paulo Freire, 19 верасня 1921(1921-09-19)[1][2][…], Рэсіфі2 мая 1997(1997-05-02)[1][2][…], Сан-Паўлу) — бразільскі псіхолаг-педагог, тэарэтык педагогікі. У сваёй філасофіі педагогікі ён аб’яднаў класічныя падыходы Платона, сучасную марксісцкую крытыку і тэорыю барацьбы з каланіялізмам[4].

Паўлу Фрэйрэ
парт.: Paulo Freire
Дата нараджэння 19 верасня 1921(1921-09-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1997(1997-05-02)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік, пісьменнік, адвакат, эканаміст, філосаф, педагог, паэт
Навуковая сфера філасофія[3] і педагогіка[3]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Сайт pedagogyoftheoppressed.com
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ураджэнец сям’і сярэдняга дастатку з Рэсіфі (штат Пернамбуку), Фрэйрэ спазнаў голад і галечу ў гады эканамічнага крызісу 1930-х, калі цяжкае эканамічнае становішча не дазваляла яму атрымаць паўнацэнную адукацыю. У 1931 годзе сям’я перабралася ў Жабоатан-дус-Гуарарапіс.

У 1943 годзе Фрэйрэ паступіў ва Універсітэт Рэсіфі. Хоць ён вучыўся на юрыста, але шмат часу надаваў вывучэнню філасофіі (асабліва фенаменалогіі) і псіхалогіі мовы. Пасля выпуску ён вырашыў не працаваць па спецыяльнасці, а стаў настаўнікам партугальскай мовы ў сярэдняй школе. У 1944 годзе ажаніўся з Эльзай Майі Костка дэ Алівейра, з якой разам працаваў у школе і выхаваў пецярых дзяцей.

У 1946 годзе Фрэйрэ быў прызначаны дырэктарам аддзела адукацыі і культуры сацыяльнай службы штата Пернамбуку.

Свае ідэі аб філасофіі адукацыі ён выказаў у доктарскай дысертацыі, абароненай ва Універсітэце Рэсіфі ў 1959 годзе. Там жа ён выкладаў гісторыю і філасофію педагогікі. У 1961 г. Фрэйрэ быў прызначаны дырэктарам Дэпартамента культурнага развіцця ва Універсітэце Рэсіфі.

У 1962 годзе ён атрымлівае магчымасць прымяніць сваю тэорыю на практыцы і навучае 300 непісьменных работнікаў цукровых плантацый чытаць і пісаць за 45 дзён. Пасля гэтага бразільскі ўрад левацэнтрысцкага прэзідэнта Жуана Гуларта ўхваляе стварэнне тысяч падобных культурных гурткоў па ўсёй краіне.

У 1964 годзе, пасля правага ваеннага перавароту, дыктатура забараняе іх дзейнасць. Фрэйрэ, будучы хрысціянскім сацыялістам, сімпатызаваў Кубінскай рэвалюцыі і левым рухам у краіне, быў арыштаваны і заключаны ў турму як «здраднік», дзе знаходзіўся 70 дзён. Пасля выгнання і кароткачасовага знаходжання ў Балівіі, Фрэйрэ 5 гадоў працуе ў Чылі на мясцовы хрысціянска-дэмакратычны ўрад і ХСА пры ААН, у тым ліку ў чылійскім інстытуце аграрных рэформаў над праграмай адукацыі дарослых.

У 1967 годзе Фрэйрэ публікуе сваю першую кнігу «Адукацыя як практыка волі». Яго самая вядомая кніга «Педагогіка прыгнечаных» упершыню апублікаваная ў Партугаліі ў 1968 годзе. У 1970 годзе кніга была перакладзеная на іспанскую і англійскую мовы. У самой Бразіліі кніга была выдадзена толькі ў 1974 годзе ва ўмовах паслаблення аўтарытарнага рэжыму.

Правёўшы год у Кембрыджы (штат Масачусэтс), дзе ён выкладаў у педагагічнай школе Гарвардскага ўніверсітэта, Фрэйрэ перабраўся ў Жэневу (Швейцарыя), дзе быў спецыяльным саветнікам Сусветнага савета цэркваў у пытаннях адукацыі. Акрамя таго, ён кансультаваў левыя рухі, якія прыйшлі да ўлады ў былых партугальскіх калоніях (у тым ліку ў Мазамбіку і Гвінеі-Бісау), у галіне стварэння адукацыйных сістэм і барацьбы з непісьменнасцю.

На радзіму Фрэйрэ змог вярнуцца толькі ў 1980 годзе. Фрэйрэ ўступіў у Партыю працоўных і адказваў за партыйную праграму ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва Сан-Паўлу з 1980 па 1986 год. Калі ПП перамагла на муніцыпальных выбарах 1988 года, Фрэйрэ быў прызначаны сакратаром па адукацыі штата Сан-Паўлу.

Творчасць правіць

 
Шарж на Паўлу Фрэйрэ.

Паўлу Фрэйрэ працаваў у галіне народнай адукацыі і займаўся філасофіяй адукацыі, што дазволіла аб’яднаць не толькі класічныя падыходы Платона, але і сучасную марксісцкую крытыку і тэорыю барацьбы з каланіялізмам. «Педагогіку прыгнечаных» можна разглядаць як развіццё або адказ на кнігу Франца Фанона «Праклятыя заклеймённыя», у якой падкрэсліваецца неабходнасць забеспячэння карэннага насельніцтва такой адукацыяй, якая будзе з’яўляцца адначасова сучаснай (замест традыцыйнай, патрыярхальнай) і антыкаланіяльнай (а не проста асалодаю культуры каланізатараў).

Сярод прадстаўнікоў розных філасофскіх пазіцый, якія паўплывалі на яго светапогляд, ён называў наступныя імёны: «Сартр і Мунье, Эрых Фром і Луі Альтюсе, Артэга-і-Гасэт і Мао, Марцін Лютэр Кінг і Чэ Гевара, Унамуна і Маркузэ».

Сачыненні правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в г Paulo Freire // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Itaú Cultural Paulo Freire // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Паулу Фрейре на The Person

Спасылкі правіць