Полацкае гарадзішча

Полацкае гарадзішча — гарадзішча мысавага тыпу, якое да 1563 г. размяшчалася на левым беразе р. Палата. Займала плошчу каля 1 га. 3 паўночнага боку захаваліся сляды абарончых збудаванняў (кальцавыя валы)[1].

Гісторыя правіць

На тэрыторыі гарадзішча выяўлены культурны пласт днепра-дзвінскай культуры (VII ст. да н.э. — IV ст. н.э.), пласт з ляпной керамікай банцараўскай культуры (VVIІI стст.) і культуры полацка-смаленскіх доўгіх курганоў (VIIIX стст.)[1].

Сляды пажару, знойдзеныя на месцы раскопак на полацкім гарадзішчы (2009), сведчаць на карысць таго, што ў першай палове ІХ ст. гарадзішча мела драўляныя пабудовы. Полацк IXX стст. развіваўся ў веерным кірунку з цэнтрам на гарадзішчы. Адсутнасць на полацкім гарадзішчы слядоў размяшчэння варажскай дружыны ў гэтыя часы сведчыць пра дамінаванне мясцовай крывіцкай эліты, а ў далейшым, з часоў Рагвалода і Брачыслава Ізяславіча, мясцовай княжацкай дынастыі[2].

Асноўныя культурныя напластаванні датуюцца XIXIV стст. і ўтрымліваюць сведчанні размяшчэння на гарадзішчы княжацкага двара. Знаходкі сведчыць аб існаванні на гарадзішчы мураванага храма Полацкай архітэктурнай школы XII ст[1]. Уваходжанне Полацка ў склад Вялікага Княства Літоўскага (пасля 1307 г.) абумовіла змены ў яго адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры, у прыватнасці спыненне існавання княжацкай рэзідэнцыі на гарадзішчы[2]. У XIV ст. ўвайшло ў склад Вялікага пасада, на гарадзішчы размяшчаліся сядзібы і агароды. У 15631564 гг. пад час узвядзення Ніжняга замка аддзелена ад паўднёвага паселішча. У XVIIXVIII стст. яго тэрыторыя занята гарадскімі могілкамі каталіцкага насельніцтва[1].

Даследаванні правіць

Даследаванне полацкага гарадзішча ўпершыню правёў ў 1928 г. А. М. Ляўданскі. Таксама раскопкі і назіранні праводзілі: у 1959 г. Л. Д. Побаль, у 1960, 1962 гг. Г. В. Штыхаў, у 1978 г. В. А. Булкін, у 1987 г. С. В. Тарасаў, у 2007 г. Д. У. Дук, у 2009 г. М. В. Клімаў. Даследавана 100 м². Сярэдняя магутнасць культурнага пласта 1,8 м, у паўночнай частцы — 4 м[1].

На тэрыторыі Полацкага гарадзішча знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, шкляныя бранзалеты XII — 1-й трэці XIII ст. і пацеркі X—XIII стст., бытавыя металічныя вырабы, прадметы ўзбраення, упрыгажэнні і дэталі вопраткі з каляровых металаў, царкоўнае начынне, вырабы з косці, бурштыну і каменю X—XIII стст. Лакалізаваны сляды ювелірнай майстэрні (кавалкі тыгляў, прылады ювеліра, запас сыравіны), а таксама зброевая майстэрня XII—XIII стст. (выраб пласціністых наборных даспехаў). Знойдзена адваротная створка меднага крыжа-энкалпіёна (машчавіка) з выявай князя Глеба, які трымае ў руцэ Сафійскі сабор[1].

Сярод знойдзеных артэфактаў: бронзавыя літая накладка, адліваныя фігуркі Багародзіцы і апостала Іаана, якія аплакваюць распятага Хрыста, дэталь хораса з двухбаковым плеценым арнаментам памерамі 10 х 3,5 см; і капійнае наверша даўжынёй 8,2 см, верагодна, ад гарызантальнай планкі харугвы. Знойдзена бронзавая фібула візантыйскага паходжання, прасліца з шыфернага сланцу з кірылічнымі літарамі «Н», «А», «Г». У стратыграфічным пласце XI—XIII стст. выяўлены фрагменты плінфы з рошчынай, смальты, кавалкі свінцу, а таксама рошчыны-цамянкі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Дук Дз. У. Полацкае гарадзішча. (ст. 201 у зборніку: Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2 том. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі. Полацк, 2011.
  2. а б ПОЛАЦК ІХ — XVIII СТСТ.: УЗНІКНЕННЕ, ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЁ (ПА АРХЕАЛАГІЧНЫХ І ПІСЬМОВЫХ КРЫНІЦАХ) Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура правіць

  • Дз. У. Дук. Полацкае гарадзішча. (ст. 201 у зборніку: Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2 том. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі. Полацк, 2011.

Спасылкі правіць