Пранас Давідайціс
Пранас Давідайціс (літ.: Pranas Dovydaitis, 2 снежня 1886, в. Рункей, Сувалкская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя (цяпер — Марыямпальскае самакіраванне, Літва) — 4 лістапада 1942, Свярдлоўск, СССР) — літоўскі палітык і навуковец, прэм'ер-міністр Літвы з 12 сакавіка па 12 красавіка 1919 года.
Пранас Давідайціс | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта, журналіст, адвакат, пісьменнік, філосаф |
Месца працы | |
Нараджэнне | 2 снежня 1886[1] |
Смерць | 4 лістапада 1942 (55 гадоў) |
Дзеці | Jonas Dovydaitis[d] і Vytautas Dovydaitis[d] |
БіяграфіяПравіць
Скончыў гімназію ў Марыямпале і юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе ў 1912 годзе абараніў дысертацыю. Вярнуўшыся на радзіму, рэдагаваў па чарзе часопісы «Viltis» (Надзея) і «Saulės» (Сонца), дзе супрацоўнічаў з Антанасам Смятонам. З 1916 года выкладае ў ковенскай гімназіі, дырэктарам якой стаў пазней. У 1918 годзе выбраны ад хрысціянска-дэмакратычнай партыі ў Літоўскую Тарыбу, разам з астатнімі членамі якой падпісаў 16 лютага таго ж года Акт аб незалежнасці Літвы. У наступным годзе на працягу месяца ўзначальваў урад краіны пасля адстаўкі Мікаласа Сляжавічуса.
Затым вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці — спачатку ў гімназіі і на вышэйшых курсах у Каўнасе, а з 1922 года стаў прафесарам філасофіі гісторыі зноў заснаванага Універсітэта Вітаўтаса Вялікага. З 1931 года — намеснік старшыні рэдакцыйнай калегіі «Літоўскай энцыклапедыі». Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР спачатку звольнены, а затым арыштаваны. Забіты ў турме.
Зноскі
- ↑ Pranas Dovydaitis // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118879855 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
СпасылкіПравіць
Папярэднік: Мікалас Сляжавічус |
Прэм'ер-міністр Літвы 12 сакавіка 1919 - 12 красавіка 1919 |
Пераемнік: Мікалас Сляжавічус |