Пясчанка (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Вёска
Пясчанка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843064
Пясчанка на карце Беларусі ±
Пясчанка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Пясчанка (Пухавіцкі раён)
Пясчанка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Пясчанка (Пухавіцкі раён)

НазваПравіць

Назва дадзена ад мясцовасці, дзе заснавана пасяленне.

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы.

ГісторыяПравіць

У складзе Расійскай імперыіПравіць

У пачатку 20 ст. у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. 11 лістапада 1942 г. у раёне вёскі праходзіла аперацыя «Альберт II» супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 г. вёска спалена, было забіта 2 жыхара.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[3].

НасельніцтваПравіць

  • пачатак XX ст. — 34 двароў, 143 жыхары.
  • 1917 год — 32 двары, 148 жыхароў.
  • 1940 год — 37 двароў, 179 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 год — 27 двароў, 52 жыхары.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.) 

СпасылкіПравіць