Пётр Апанасавіч Бузук

(Пасля перасылкі з Пётр Бузук)

Пётр Апанасавіч Бузук (псеўданім і крыптанімы: П.Росіч; П. Б.; П. Р.; П.Р-ч; Р-ч; 2 ліпеня 1891, в. Шарпены Бендэрскага павета — 7 снежня 1938, г. Волагда, НКВД) — лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, празаік, педагог[2][3].

Пётр Апанасавіч Бузук
Дата нараджэння 2 ліпеня 1891(1891-07-02) ці 1 ліпеня 1891(1891-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1938(1938-12-07) (47 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт, славіст, літаратуразнавец, празаік, мовазнавец, выкладчык універсітэта, літаратар
Навуковая сфера мовазнаўства[1], літаратуразнаўства[1], славістыка[1], дыялекталогія[1] і творчае і прафесійнае пісьмо[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Ціраспальскім рэальным вучылішчы (1904—1910), потым на гісторыка-філалагічным факультэце Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе (скончыў у 1916)[3], выкладаў у гэтым універсітэце рускую мову. Прадстаўнік расійскай параўнаўча-гістарычнай школы мовазнаўства[2]. Вучань Б. М. Ляпунова  (руск.), аднаго з вядучых прадстаўнікоў адэскай мовазнаўчай школы. З 1920 дацэнт Наварасійскага ўніверсітэта. З 1924 — доктар філалагічных навук. Па запрашэнні рэктара БДУ У. Пічэты з восені 1925 працаваў у Мінску[3]. У 1926 перайшоў у Інбелкульт, з 1929 старшыня дыялекталагічнай камісіі[2][3].

Арыштаваны ДПУ БССР 6 жніўня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі», праз некаторы час вызвалены. З 1931 дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР[2]. Адначасова з 1931 загадваў кафедрай мовазнаўства ў МВПІ[3]. Як дырэктар Інстытут мовазнаўства, кіраваў працай па падрыхтоўцы праекту граматычнай рэформы 1933 года[2].

Зноў арыштаваны 9 лютага 1934. Па пастанове «тройкі» пры ДПУ БССР ад 3 кастрычніка 1934 высланы ў Волагду тэрмінам на 3 гады. У 1934—1935 працаваў бібліятэкарам, потым выкладаў нямецкую мову ў Валагодскім педінстытуце  (руск.). Пасля сканчэння тэрміну высылкі зноў арыштаваны 15 ліпеня 1937. Прысуджаны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабілітаваны 26 кастрычніка 1956; па другім — 31 студзеня 1956; цалкам рэабілітаваны 1 чэрвеня 1988[2].

Навуковая і творчая дзейнасць правіць

Вывучаў праблемы праславянскай мовы, праблемы ўтварэння асобных моўных груп эпохі праславянскага адзінства[3], пытанні агульнага і параўнальнага мовазнаўства, распрацоўваў пытанні беларускай лінгвістычнай геаграфіі. Аўтар першага дыялекталагічнага атласа беларускай мовы «Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі. Ч.1. Фонэтыка і марфалёгія. Вып. 1-ы. Гаворкі Цэнтральнае і Ўсходняе Беларусі і суседніх мясцовасцей Украіны і Вялікарусіі ў першай чвэрці XX в.» (1928)[3]; атлас быў першай такой працай для ўсходнеславянскіх моў, а па сутнасці, і для славянскіх моў наогул, а з п. гл. метадалогіі — фактычна, і першай лінгвагеаграфічнай працай[2].

Даследаваў узаемаадносіны літаратурнай мовы і дыялектаў, культуру беларускай мовы, станаўленне правапісных і графічных нормаў. Вывучаў узаемасувязі ўкраінскай і беларускай моў[3][4].

Пад псеўданімам П. Росіч[3] выступаў у друку з апавяданнямі, вершамі[3], перакладамі. У 1928 стаў сябрам «Маладняка»[2].

Зноскі

  1. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё ж Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  3. а б в г д е ё ж з і Бузук Пётр Афанасьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 87. — 737 с.
  4. «Взаимоотношения между украинским и белорусским языками», 1926

Літаратура правіць