Пётр Іванавіч Кальнін
Пётр Іванавіч Кальнін (1872, г. Адэса, цяпер Украіна — пасля 1917) — беларускі архітэктар.
Пётр Іванавіч Кальнін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1917 |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1896 годзе Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Працаваў у Магілёўскім губернскім праўленні, з 1906 года гарадскі, у 1907—1917 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар.
Творчасць
правіцьПаводле яго праектаў у Магілёве ўзведзены будынкі дваранскага банка, крэдытнага таварыства, царква Трох Свяціцеляў; у Шклове — гарадская бойня і будынак папярова-кардоннага завода. Выкананыя ім 2 эскізныя праекты будынка Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка выкарыстаны архітэктарам А. Друкерам; паводле яго эскізаў выкананы інтэр'еры асобных памяшканняў. Распрацаваў у 1913 годзе праекты будынкаў земства і рамеснай школы для Быхава, гандлёвых крам для Оршы, астрога для Рагачова, яўрэйскай гімназіі для Магілёва, рамеснай школы для Клімавіч.
Адрасы
правіцьУ Магілёве жыў ва ўласным доме па вул. Малай Садовай (цяпер Піянерская)[1]. Гэты аднапавярховы прыватны дом існаваў да 1972 года, а потым быў знесены.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Пётр Іванавіч Кальнін на Вікісховішчы |