Пётр Пятровіч Суцько
Пётр Пятровіч Суцько́[4] (20 мая 1936 — 10 снежня 2010) — беларускі журналіст, паэт, пісьменнік[5]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).
Пётр Пятровіч Суцько | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, паэт |
Дата нараджэння | 20 мая 1936[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 2010[2] (74 гады) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Асошнікі (зараз у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 18-гадовым узросцке пачаў журналісцкую працу ў ружанскай раённай газеце «Запаветы Леніна», у 1957—1960 гадах быў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром[5]. Займаў пасаду сакратара раённага камітэта ЛКСМБ, праходзіў службу ў Савецкай Арміі[5]. У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1965—1968 гадах займаў пасаду намесніка рэдактара іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда»[5]. У 1968 годзе П. суцько быў запрошаны на працу ў газету «Заря» — орган Брэсцкага абласнога і Брэсцкага гадаскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, дзе з 13 верасня 1972 года да 20 студзеня 2003 года займаў пасаду галоўнага рэдактара[5]. Працаваў таксама ўласным карэспандэнтам у «Сельскай газеце»[6]. У 1972 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве.
Памёр Пётр Пятровіч Суцько 10 снежня 2010 года[5].
Творчасць і грамадская дзейнасць
правіцьАкрамя журналісцкай дзейнасці П. П. Суцько займаўся літаратурнай дзейнасцю. З’яўляўся складальнікам і рэдактарам кніжных выданняў у тым ліку зборніка нарысаў аб Героях Сацыялістычнай Працы Брэсцкай вобласці «Земные звёзды» (1978). Пісаў вершы і мастацкую прозу — замалёўкі, абразкі[5].
Неаднаразова абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета, членам праўлення Саюза журналістаў БССР і Саюза журналістаў ССС[5]Р. У 1978 годзе быў дэлегатам Беларускай ССР на XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку[5].
Публікацыі:
Узнагароды і званні
правіць- Ордэн «Знак Пашаны»[5]
- Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982)
- Выдатнік друку Беларусі[5]
- Прэмія «Берасцейская зорка — 2002»[5]
- Проэміі Беларускага саюза журналістаў і Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку[5]
Зноскі
правіць- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 299. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в Беларусь у асобах і падзеях
- ↑ СБ. Беларусь сегодня — 1927. — 190000 экз. — ISSN 1992-3058; 1992-3066
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Краязнаўства Берасцейшыны
- ↑ Ушёл настоящий газетчик (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
Літаратура
правіць- Суцько́ Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Клімец М. П. Суцько Пётр Пятровіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 427–248.
- Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 2. Лабуда — Ящолд. — С. 393. — 487 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0475-4.