Раві Шанкар (7 красавіка 1920, Варанасі — 11 снежня 2012, Сан-Дыега) — індыйскі музыкант, кампазітар, шырока вядомы як віртуоз гульні на сітары. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю ў заходніх краінах індыйскай класічнай музыкі ў цэлым і яе інструментаў і выканаўцаў у прыватнасці. Важную ролю пры гэтым адыгралі як знаёмства з гуртом The Beatles і доўгае сяброўства з іх гітарыстам Джорджам Харысанам (Харысан вучыўся ў Раві гульні на сітары), так і асабістая харызма Раві Шанкара.

Раві Шанкар
хіндзі: रवि शंकर
Род дзейнасці кампазітар, сітарыст, кінарэжысёр, палітык
Дата нараджэння 7 красавіка 1920(1920-04-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2012(2012-12-11)[1][2][…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне індуізм
Жонка Annapurna Devi[d]
Дзеці Нора Джонс, Shubbo Shankar[d] і Anoushka Shankar[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт ravishankar.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выступаў на легендарных фестывалях у Мантэрэі (1967) і Вудстаку (1969), у 1960-х гадах канцэртаваў разам з Іегудзі Менухіным (у студзені 1967 года быў выпушчаны рэліз «West Meets East», які адлюстроўвае іх сумесную дзейнасць).

Працаваў у кіно з Сацьяджытам Раем, Мрыналам Сенам, Норманам Мак-Ларэнам, Оліверам Стоўнам, Рычардам Атэнбора і інш., яму належыць музыка больш чым да трыццаці ігравых і дакументальных фільмаў.

Музычная кар’ера Раві Шанкара доўжылася больш за шэсць дзесяцігоддзяў, а яго міжнародная кар’ера, паводле «Кнізе рэкордаў Гінеса», з’яўлялася самай працяглай у свеце. Насіў ганаровае званне «пандыт» (з санскр. — «навуковец», тытул даваўся звычайна рэлігійным настаўнікам высокага рангу).

Ад першай жонкі Анапурны Дэві меў сына Шубхендра Шанкара (1942—1992), кампазітара, музыканта і мастака. Бацька спявачкі Норы Джонс (ад Сью Джонс, нар. 1979) і Анушкі Шанкар (ад Суканьі Шанкар, нар. 1981), амерыканскай сітарысткі і кампазітара.

Раві Шанкар быў індуістам і вегетарыянцам. З 1960-х гадоў ён жыў у ЗША, у Каліфорніі.

Зноскі

  1. а б Ravi Shankar // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ravi Shankar // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Portrait of the artist: Ravi Shankar, musician // The GuardianUK: GMG, 2011. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.