Рагач сіні[1] (Platycerus caraboides) — від жукоў сямейства рагачы (Lucanidae). Роднасным відам з’яўляецца Platycerus caprea.

Рагач сіні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platycerus caraboides


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  614512
EOL  2866217

Апісанне

правіць

Жук даўжынёй ад 9 да 12 мм. Афарбоўка цела — ад бронзава-зялёнай да цёмна-сіняй. Лапкі цёмна-карычневыя або ў f. rufipes — чырванаватыя.

Распаўсюджанне

правіць

Жыве ў Паўднёвай і Сярэдняй Заходняй Еўропе, на поўнач да Паўднёвай Швецыі; Латвія, Беларусь, Малдова, Украіна. У еўрапейскай частцы Расіі паўночная мяжа ідзе на поўдзень ад Пскова, на поўнач ад Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Пермі і ўздоўж Уралу спускаецца на поўдзень.

Экалогія і месцапражыванні

правіць

Жыве ў шыракалістых лясах еўрапейскага тыпу. Развіццё адбываецца ў гнілой драўніне розных лісцевых парод і ў глебе, каля каранёў. Лёт з мая па чэрвень[2].

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Рагачы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 334—335
  2. Шохин И. В., Бозаджиев В. Ю. Пластинчатоусые жуки (Coleoptera:Scarabaeoidea) Ростовской области // Исследовано в России : Электронный журнал. — 2003. — С. 469.

Спасылкі

правіць