Рагачы
Рагачы́, грабеньчатавусыя (Lucanidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.
Рагачы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Самец Lamprima aurata | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Lucanidae Latreille, 1804 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тыпавы род | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня да 11 см. Вусікі 10-членікавыя, каленчатыя, з грабеньчатай булавой. Верхнія сківіцы развітая, з зубцамі, у самцоў многіх відаў нагадваюць рогі (адсюль назва). Лапкі 5-членікавыя.
Пашырэнне
правіцьНалічваецца каля 1000 відаў. Найбольш шматлікія і разнастайныя ў трапічных лясах, жывуць на ствалах дрэў. На Беларусі сустракаюцца алянёк звычайны (Dorcus parallelipipedus), жук-насарог малы, або рагачык аднарогі (Sinodendron cylindricum), рагач сіні (Platycerus caraboides), рагачык сціплы (Ceruchus chrysomelinus), жук-алень (Lucanus cervus) — самы буйны з жукоў беларускай энтамафаўны (даўжынёй да 8,5 см).
Асаблівасці біялогіі
правіцьДарослыя кормяцца сокамі дрэў. Лічынкі з мясістым выгнутым целам, вялікай галавой; развіваюцца і кормяцца ў гнілых ствалах і каранях.
Літаратура
правіць- Максімава С. Л. Рагачы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 199. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).